Частка 10
УКРАІНСКАЯ СЕПАРАТЫСТКА З БАХМУТА
Пачатак студзеня 2023-га, Бахмут, Украіна.
Прэс-служба нашага палка Каліноўскага папрасіла мяне прыняць удзел у рэпартажы, які перадае атмасферу франтавога горада Бахмута.
Я пагадзіўся. Для мяне гэта сваеасаблівая экскурсія па Бахмуту, якую я не магу дазволіць сабе падчас выканання баявых задач.
Праходжу міма крамы на акраіне Бахмута збоку тэрыторый, падкантрольных Украіне.
Стаіць жанчына на прыступках. І на мае вітанне кажа нешта дзіўнае, што мне падалося памылкова пачутым.
Я вяртаюся.
Пачынаю размову і… што я чую!
(Быццам зноў вярнуўся ў Лісічанск і пачуў глупства ад мясцовай жыхаркі наконт снарада, трапіўшага збоку Севераданецка ў пяціпавярхоўку: “Не вядома хто выпусціў гэты снарад”. Ага, украінцы па украінцам. Гародніна з “ватай” у галаве.)
– Гэта ўкраінцы бамбяць нас (неакупаваную расейцамі частку Бахмута)!
– Украінцы? А навошта яны гэта робяць? У чым логіка?
– Не ведаю.
– Дык можа, калі няма логікі, то гэта махлярства?
– Я палітыкай не цікаўлюся.
– Дык палітыка зацікавілася вамі і прыйшла да вас з “рускім светам”!
– Я РУСКІХ ТУТ НЕ БАЧЫЛА! (хаця лінія фронту была ў 3 км ад месца дзе мы вялі размову).
Калі не пераходзіць да іншай тэмы, звязанай з сепаратызмам часткі застаўшагася мясцовага насельніцтва і паразай іх галаўнога мозгу прапагандай, то працягну так:
Я размаўляў, спачатку, з ей па-беларуску.
Яна запытала:
– Нейкая дзіўная ў вас гаворка! Вы, мабыць, з Беларусі?
– З тых краеў. – неадназначна адказаў я.
Яна не ўсе мае беларускія словы разумела. Таму я запытаў:
– Хіба вы не валодаеце ўкраінскай мовай?
Потым я пачуў дзіўныя рэчы пра тое, як добра сення жывецца ў Беларусі і Расеі (радые і тэлебачання ў Бахмуце няма, але ей так распавялі яе сваякі з Беларусі і Расеі). Пра тое: што робяць замежныя “наемнікі” ва Ўкраіне?
Бачна было, што яна засталася тут, бо чакае “вызваліцеляў”. Усе, што дрэнна – тое ўкраінцы. Пра расейцаў – ані слова.
І, шчыра кажучы, я б хацеў, каб такія пажылі месяц-другі пад акупацыяй – гэта будзе для іх лепшая прышчэпка ад сепаратызму.
Ідзем далей.