• 120 гадоў таму, 23 лістапада 1906 году, беларускія лідэры

Вольны Захад інфа ##Беларусы ў Польшчы

• 120 гадоў таму, 23 лістапада 1906 году, беларускія лідэры думкі выдалі першы нумар газэты „Наша Ніва“ лацінкай і кірыліцай.
• Яе выпускалі амаль 5-тысячным накладам ў дзьвюх вэрсіях да 1912, а кірыліцай да 1915 году, калі вайна вымусіла спыніць выданьне.
• Старонкі й рэдакцыйныя пакоі „Нашае Нівы“ былі лябараторыяй, дзе фармавалася сучасная агульнабеларуская літаратурная мова — ад альфабэту й правапісу да лексыкі й сынтаксу.
• Тарашкевіч пазьней навуковым чынам зафіксаваў выпрабаванае практыкай.