Сонца толькі-толькі знікла за гарызонтам. У гэты час – каля шасьці вечара з даху сваёй шматпавярхоўк…

Клачко Аляксандр Кусь ##Вайна ##Войска #Беларуская мова #Вайна #Войска

Сонца толькі-толькі знікла за гарызонтам. У гэты час – каля шасьці вечара з даху сваёй шматпавярхоўкі я ўбачыў як з леса ля ўзлетнай паласы завода “Антонаў” на поўнай хуткасьці выехалі ўкраінскія грады.

Яны хутка адпрацавалі поўным боекамплектам па расейскіх пазіцыях: “грады” пачалі свой рух у бок Бучы. Снарады ўзлятаюць. Бачна полымя дыі дым ад іх пры наборы вышыні. На пад’ёме пламя знікае і снарады “знікаюць” у цемры. З затрымкай да мяне даходзіць гук “выхадаў”.

Машыны такжа хутка як і прыехалі зварочваюцца і хаваюцца ў лесапаласе.

У баку Бучы, на гарызонце, чырвоныя сполахі разрываў.

Праз колькі хвілін па таму месцу адкуль адпрацавалі ўкраінскія грады прыляцелі расейскія снарады. Там ужо пуста. Толькі зямлю перапахалі не прынесшы страт.
#kus