Частка 2
– Уходит! – крыкнуў хтосьці з нашых.
– Так где он уходит, блять? – К(арнэт) устаў, але расейскую браню не бачыў.
– Смотри – щас будет. Появится еще! Вот еще один появился! – сказаў К(арнэту) наш снайпер Р(ол) з-пад куста – ен назіраў у бок тэхнікі праз прыцэл сваей вінтоўкі.
– Я не вижу их вообще, бля! – адказаў на гэта К(арнэт).
– Блять, как…? – не мог уседзець каля мяне Ваўкалак і падбег бліжэй да К(арнэта).
– Где эвак? – адначасова даносілася з рацыі.
У гэты момант з-пад куста зноў раздаўся стрэл нашага снайпера. Ен біў бранебойнымі патронамі.
– Там дым бля столбом! Что ты не видишь! – на эмоцыях выказаў снайпер.
– Дым столбом! Выскочи туда, К(арнэт), – вперед… посмотри, – прапанаваў Ваўкалак. – Прикройте К(арнэта) – один с автоматом!
– М, бля я! – адказаў я, узнімаючыся і адначасова выключаючы камеру.
Мы выйшлі на ўскраек лесапаласы.
К(арнэт) цэліўся з АТ-шкі. Я прыкрываў яго з аўтамата – прыпаўшы на калена трымаў на прыцэле поле перад намі, гатовы адкрыць агонь на паражэнне па жывой сіле праціўніка, якая б ні з’явілася перад намі.
Тэхніку, якая павінна была быць недзе ўперадзе справа аднас на дарозе, я не бачыў.
К(арнэт) выстраліў з АТ-шкі. Промах! І не дзіўна – я нават не бачыў цэлі ў якую ен страляў. Пасля гэтага ў нас заставалася толькі адна АТ-шка.