Запытайся ў Дубаўца. Чаму ў Беларусі судзяць за данаты рэпрэсаваным? Гэта ж добрая справа — дапамагаць людзям у бядзе?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
— Гэта важны складнік палітыкі русіфікацыі — ператварэньня беларусаў у расейцаў на тым узроўні, які, можа быць, і ня бачны воку. За мінулыя гады беларусы самі зьдзівіліся таму, які магутны патэнцыял салідарнасьці і чалавечнасьці яны маюць. Беларус беларусу беларус. У расейцаў гэтага няма.
Асабіста я ня раз пераконваўся, што за мяжой, напрыклад, расейцы не гуртуюцца, а часта цураюцца адны адных. «Расіянін расіяніну расіянін» і ня скажаш. Вось жа нашы рэжымныя «судзьдзі» даказваюць, што салідарнасьці не існуе ў прыродзе, а калі і ёсьць, дык гэта зло. І ў Беларусі павінна быць так, каб чалавек чалавеку стаў ваўком, а ня сябрам, таварышам, братам.
Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669