*Бой пад Гуляй Поле. Зноў браня* (аповед 13)
Частка 1
Прыкладна ў 18:10, калі сонца ўжо амаль схавалася за гарызонтам, з іншага боку нашай пасадкі хлопцы зноў заўважылі расейскую бронетэхніку. Мы перамясціліся на той бок лесапаласы.
К(арнэт) з АТ-шкай назіраў туды. Ваўкалак стаяў побач з ім. Б(рага) прысеў побач са мной. Я таксама заняў пазіцыю седзячы. Пад бліжэйшым кустом ляжаў наш снайпер з крупнакалібернай дальнабойнай вінтоўкай.
– Палюем на тэхніку зноў, – пракаментаваў я на камеру.
– Смотри, у нас одна АТ-шка для обороны останется, – адказаў мне на гэта К(арнэт) .
– К(арнэт), К(арнэт) – Мышу, – вызваў К(арнэта) па рацыі Мыш.
– На приеме, – адказаў яму К(арнэт).
– Что у вас? – запытаў Мыш.
– Видим технику, осталось две АТ-шки. Нужны еще, – адказаў яму па рацыі К(арнэт).
– А куда он уходит? Он уебывает или к нашим? – запытаўся ў Ваўкалака К(арнэт), пра перамяшчэнне расейскай брані, якую я не бачыў седзячы, а яны стаялі і бачылі.
– Уебывает, – адначасова адказалі хлопцы.
– Это значится он там и стоял, бля, – зрабіў выснову Ваўкалак.
– Он там и газовал, по-ходу, – пагадзіўся з ім К(арнэт).
– Была такая магчымасьць! – са шкадаваннем прамовіў Ваўкалак.
– Ну как была магчымасьць? Магчымасьць просто на удачу хуйнуть, – не пагадзіўся з ім К(арнэт).
– Куда АТ-шкі? Куда дастаўляць? – запытаў па рацыі Мыш у кагосьці не з нас.
Пасля гэтага з боку рускіх зноў паляцелі і разарваліся на суседнім полі снарады.
– Кто тормоз – перемещается в точку 6, – данеслася з рацыі нешта незразумелае.
Нечакана прагучаў рэзкі і гучны гук стрэлу крупнакалібернай вінтоўкі нашага снайпера. Ад нечаканасьці Ваўкалак і К(арнэт) нават прыселі.
– Приготовьтесь! – папярэдзіў усіх Ваўкалак.