Частка 3. Адпачынак у КарпатахКанец кастрычніка 2023. Месяц як мяне камісавалі па стану здароўя. Я з…

Частка 3. Адпачынак у Карпатах

Канец кастрычніка 2023. Месяц як мяне камісавалі па стану здароўя. Я збіраю медычныя дакументы. Наперадзе праходжаньне камісіі МСЕК, якая прызначыць мне другую групу інваліднасьці па хваробе, атрыманай у Бахмуце і звязанай “з захістам Бацьківшчіны”.

Мне тэлефануе прадстаўнік штаба ПКК “Капелан” і прапануе паехаць адпачыць у Карпаты. Я адразу ўспомніў аповеды Дзіра, які заўседы мне раіў адпачыць там, паказваў сямейныя здымкі з аднаго з бліскучых Карпацкіх гатэляў. Вольны час у мяне быў і я пагадзіўся.

Ехаць мне прапанавалі адным з двух варыянтаў:
– на машыне з “Капеланам” і “Рокашам” на дзень раней;
– альбо на аўтобусе з “абаронцамі Кіеўскага катла” (так мы паўжартам называлі тых, хто далей Кіева на фронт не выязджаў і, як правіла, нёс каравульную службу ў Кіеўскай распалазе).

Я не ведаў аб чым мне размаўляць з тылавымі. І таму не бачыў розніцу з кім ехаць. “Паеду з “Рокашам” і “Капеланам” на дзень раней – займу сабе нумар па густу”, – вырашыў я.

Частка 2. Адмова ад прапановы стаць прадстаўніком ПКК у Літве. Жнівень 2023. Мяне выпісалі з Інстытута нефралогіі, прызначыўшы моцныя гарманальныя лекі ад якіх мае шчокі выглядалі як у алкаша. Кожны дзень я мусіў прымаць 17 таблетак. Прагноз па маім ныркам…