Частка 4. Мары сустрэліся з рэальнасьцю.1 лістапада 2023. Карпаты. Нас сустрэў трохпавярховы будынак…
Частка 4. Мары сустрэліся з рэальнасьцю.1 лістапада 2023. Карпаты. Нас сустрэў трохпавярховы будынак зусім не падобны на гатэль. На першым паверсе – невялікая сталовая. На другім і часткова на трэцім невялікія пакойчыкі. Многія з іх на 8(!) чалавек на двухярусных падлеткавых ложках.
Я не чакаў такога. Не, на вайне я прывык, што сухі падвал – цудоўнае месца для жыльля. Але ж я не на вайне і прыехаў на адпачынак. Тым больш я чакаў тое, што бачыў на Дзіравых фотаздымках – як мінімум 4 зоркі. Аднамесны, максімум двумесны, нумары з джакузі. Мары сустрэліся з рэальнасьцю. Ведаў бы – не паехаў.
Я падыйшоў да “Рокаша” з “Капеланам” і прама выказаў свае ўражаньні і намер сёньня ж, максімум заўтра, павяртацца праз Львоў у Кіеў цягніком.
Я пачуў два аргументы:
– нас, беларускіх добраахвотнікаў, запрасіў безкаштоўна ўкраінскі капелан з сям’ей і ён хацеў як лепш;
– у аўтобусе, што прыедзе заўтра, будуць хлопцы з майго батальёна “Волат”.“Мае хлопцы!” – падумаў я ўзрадавана. – “Хоць пабачуся напаследак!”.
Да таго ж хацелася, каб у іх не былі такія паганыя ўражаньні як у мяне і я вырашыў застацца – пабачыцца са сваімі і прыняць удзел у падрыхтоўцы для іх “забаўляльнай” праграмы – каб не сядзець у гэтым гора-“гатэлі”.