Частка 2. Адмова ад прапановы стаць прадстаўніком ПКК у Літве.Жнівень 2023. Мяне выпісалі з Інстытут…

Частка 2. Адмова ад прапановы стаць прадстаўніком ПКК у Літве.

Жнівень 2023. Мяне выпісалі з Інстытута нефралогіі, прызначыўшы моцныя гарманальныя лекі ад якіх мае шчокі выглядалі як у алкаша. Кожны дзень я мусіў прымаць 17 таблетак. Прагноз па маім ныркам быў да канца неясным – магчыма, у хуткім часе мяне чакае дыяліз. Але гэта не дакладна. Я магу толькі прымаць прызначаныя мне лекі, прытрымлівацца строгай дыеты, не ўжываць алкаголь, не падымаць цяжкасьці і не пераахалоджвацца – мо тады захаваю свае ныркі ў тым стане, які зафіксавала біяпсія, зробленая 2 месяцы таму: 10% нырак (клубочкаў) мёртвыя, 47% – пашкоджаныя. Паралельна праходжу ВЛК, якое мусіць мяне камісаваць па стану здароўя з поўнай непрыдатнасьцю да службы на вайсковым кантракце.

Я жыву адзін. Сплю на падлозе на матрасе ў адным з пакойчыкаў (былая палата) нашай кіеўскай базы ў лякарні – я ўпершыню трапіў сюды, бо грошай на здым кватэры не было – выплаты без баявых ледзь дазвалялі аплочваць маёй сям’і арэндную кватэру ў Вільні.

Да мяне завітаў Вадзім Кабанчук. Сеў на падлозе насупраць майго матраца. Пацікавіўся што я планую рабіць далей. Ці хачу я застацца ў штабе па-за кантрактам і займацца нейкім накірункам. Я адказаў, што ва Украіну я прыехаў ваяваць на фронце. Там было маё месца. Не бачу сябе ў тылу. І планую вяртацца ў Вільню пасля камісаваньня.

Тады я пачуў прапанову стаць прадстаўніком палка Каліноўскага ў Вільні. Я не падзяляў некаторыя дзеяньні тагачаснага штабу палка Каліноўскага пад кіраўніцтвам Міколы і Ваніша. Таму карэктна і аргументавана адмовіўся: “Не ва ўсім мае погляды супадаюць са штабам ПКК. Больш таго я не гатовы быць рэтранслятарам чужых прапаноў. Таму прадбачу, што мы можам недобра, са скандалам, разыйсьціся з кіраўніцтвам ПКК, калі б я стаў прадстаўніком і мне прапанавалі зрабіць тое, што я не буду падзяляць. Таму я супраць прапановы стаць прадстаўніком у Літве. Але гатовы да супрацы ў выпадку калі мая пазіцыя будзе супадаць па канкрэтным мерапрыемствам палка.”

На тым і развіталіся.

“Кусь лох” альбо дэградацыя Ваўкалака Частка 1. Ваўкалак вачыма тылавых. Травень 2023. Некалькі тыдняў таму я быў на сваім апошнім перад камісаваньнем баявым. Кусь, Воскар, Ваяр, Дзір, Бача – жылі ў кінутым доміку ў вёсцы Мінькіўка, што ў 12 км ад Бахмута…