Абарона Кіева.Аповед 4: Дзень стварэньня палка КаліноўскагаЧастка 3: Маё першае баявое дзяжурстваМы …

Абарона Кіева.
Аповед 4: Дзень стварэньня палка Каліноўскага
Частка 3: Маё першае баявое дзяжурства

Мы падзяліліся на падраздзяленьні. Магу памыляцца (я нядаўна абмяркоўваў гэты момант з Ваяром і ён памятае, што на кароткі час камандзірам падраздзяленьня быў і ён), але мая памяць памятае жэраб’еўку. Такую ж самую жэраб’еўку, якая звычайна бывала перад гульнёй у футбол, калі мы ў дзяцінстве абіралі капітанаў каманд і тыя па чарзе абіралі сабе гульцоў.

Зноў жа магу памыліцца з днём і наконт “Брэста” і “Волата” (Кусь ужо стары і памяць можа падвесьці), але сёньня такімі “капітанамі” каманд сталі “Брэст”, “Волат” і “Мыш”. Яны па чарзе абіралі сабе байцоў. Мяне абраў “Мыш”. Ён быў маім першым камандзірам даволі кароткі час – магчыма, нават, пару дзён. Але як сёньня памятаю ягоную спіну і своеасаблівую паходку, калі я за ім у той ці ў наступны дзень па нейкай нагодзе пераходзіў ад каледжа ў суседнюю школу да “Азова”.

Сёньня мы яшчэ не стралялі з аўтаматаў Калашнікава, але сабіралі і разбіралі іх на партах у аўдыторыях каледжа. Вывучалі правілы выкарыстаньня аўтаматам ў баю. Бронікі і каскі абяцаюць выдаць трошкі пазней. Часам лунае паветраная трывога і пару разоў былі чуваць стрэлы сістэм супрацьпаветранай абароны.

Увечары мяне прызначылі на маё першае содневае баявое дзяжурства – ахоўваць склад з боепрыпасамі.
#беларусьбудзевольнай
#зрабікуськабвызваліцьбеларусь