Сябры, у нас цудоўная навіна: дзякуючы вашай чуласьці збор закрыты! Апошняя сума была сабрана ўсяго за суткі. Разам мы сабралі 515,06 €.
Цяпер маладая маці, якая засталася адна з малечай пасля страты мужа, не будзе адзін на адзін са сваім болем. Ваша падтрымка – гэта магчымасьць для яе атрымаць прафесійную псіхалагічную дапамогу, знайсьці сілы жыць далей і зноў пачаць усміхацца свайму дзіцяці.
Вы сталі тым самым святлом, якое асвятляе шлях у цёмны час. Дзякуй кожнай і кожнаму за кожны еўра і кожны рэпост!
Калі вы хочаце падтрымаць нашы іншыя ініцыятывы па дапамозе ветэранам і іх сем’ям, гэта можна зрабіць тут: