СПЕКТАКЛЬ “МІНСКІЯ ТУРЭМНЫЯ КАЗКІ”Ці магчыма ствараць тэатр у турэмнай камеры? Так!У нядзелю 22 сака…
18.03.2026Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе

СПЕКТАКЛЬ “МІНСКІЯ ТУРЭМНЫЯ КАЗКІ”
Ці магчыма ствараць тэатр у турэмнай камеры? Так!
У нядзелю 22 сакавіка а 12:00 запрашаем вас адчуць гэта ў прасторы, дзе свабода набывае іншы сэнс — у камеры Музея акупацый і барацьбы за свабоду.
Тры гады таму ў 59-й камеры мінскай турмы на Валадарскага адбыўся несанкцыянаваны лялечны спектакль. У той момант тэатр стаў актам унутранай свабоды.
Аўтар спектакля «Мінскія турэмныя казкі» — беларускі мастак Андрэй Прага, які сам прайшоў праз зняволенне. Досвед, народжаны ў турме, сёння вяртаецца як дакументальная рэканструкцыя.
У спектаклі спалучаюцца аповед, лялечны тэатр і жывая музыка. Выкарыстоўваюцца аўтэнтычныя лялькі, дэкарацыі, лісты, фатаграфіі і сімвалічныя артэфакты, створаныя ў зняволенні.
Як пісаў Віктар Франкл, нават у няволі чалавек захоўвае адну свабоду — выбар свайго стаўлення да таго, што адбываецца. Часам гэты выбар становіцца творчасцю.
Менавіта з такога выбару і нарадзіліся «Мінскія турэмныя казкі».
Спектакль пройдзе на рускай мове.
Уваход вольны!
Рэзервацыя месцаў: https://forms.gle/idZJKNhkoiuzaiiS6
А у пятніцу 20 сакавіка а 18:00 запрашаем у Беларускі Замка вас на шчырую размову з аўтарамі спектакля
Нядзеля 22 сакавіка
12:00
Музей акупацый і барацьбы за свабоду, 13-я турэмная камера (Aukų g. 2a)