“Мы – Беларуская рота – незалежнае вайсковае фармаваньне беларусаў, якое сёньня выконвае задачу па а…

“Мы – Беларуская рота – незалежнае вайсковае фармаваньне беларусаў, якое сёньня выконвае задачу па абароне Кіеву. Імклівы рост у нашых шэрагах дазваляе нам сказаць сёньня ўсім беларусам, што мы фармуем асобны беларускі батальён імя Кастуся Каліноўскага. Усе баявыя групы, дзе ёсьць беларусы, выказалі згоду прыяднацца да фармаваньня батальёна. Беларусы, гатовыя абараняць Кіеў, мы чакаем на вас! Увесь час праводзім навучаньне. Фармуем баявыя групы на месцы. Кожны займаецца задачамі па сваіх здольнасьцях. Прыяднацца да нас можна праз мабілізацыйны цэнтр у Варшаве. Жыве Беларусь!” – прамовіў 4 гады назад Іван “Брэст” Марчук.
https://youtu.be/lZt373BLG0o?si=r4NQ6fibA92DTaFt

“Жыве вечна!” – адказалі яму мы, пашыхтаваныя са зброяй у руках у двары аднаго з кіеўскіх каледжаў, які на той момант быў нашай распалагай.

У гэты дзень 9 сакавіка 2022 я атрымаў сваю першую зброю – аўтамат Калашнікава. Бронік і каску яшчэ не выдалі, бо яны былі ў дэфіцыце.

А за дзень да гэтага – 8 сакавіка 2022 я стаў байцом Беларускай роты з пазыўным “Кусь”.
#беларусьбудзевольнай
#зрабікуськабвызваліцьбеларусь