Дарога на вайнуАповед 4: “С сегодняшнего дня приказано беларусов не брать”.06:00 4 сакавіка 2022-га,…

Дарога на вайну
Аповед 4: “С сегодняшнего дня приказано беларусов не брать”.


06:00 4 сакавіка 2022-га, запраўка “Окко”, Новаявараў Львоўскай вобласці. Я прыехаў аўтобусам з Польшчы на кропку збору ў групе замежных легіянераў. Нас чакалі два меншыя па памеры аўтобусы каб везьці нас далей – у трэніровачны лагер пад Яваравам.

Было трошкі вольнага часу, таму першай справай я пайшоў на запраўку, каб набыць украінскую сім-карту (літоўская не працуе). Сім-карты скончыліся. Вяртаюся да аўтобусаў.

Да мяне падыходзіць украінскі валанцёр з нашай групы і кажа: “С вами хочет поговорить украинский офицер”. Падыходжу да яго. “Вы беларус?”. “Да”. “Извините, ничего личного, но с сегодняшнего дня приказано беларусов не брать”. Аўтобусы паехалі без мяне.

Так я застаўся адзін, без сувязі з двума паклажамі на невядомай мне украінскай запраўцы. Адзіным сродкам сувязі для мяне стаў вай-фай аўтазаправачнай станцыі.