BIFA: Збор праектаў для прэзентацыі на Еўрапейскім кінарынку «Берлінале» → Беларуская незалежная кі…

BIFA: Збор праектаў для прэзентацыі на Еўрапейскім кінарынку «Берлінале»

→ Беларуская незалежная кінаакадэмія (BIFA) адкрыла прыём праектаў поўнаметражных фільмаў для прэзентацыі на Еўрапейскім кінарынку (EFM) у межах Берлінскага міжнароднага кінафестывалю. Прэзентацыя адбудзецца ў лютым 2026.
BIFA чакае праекты, якія шукаюць партнёраў, капрадукцыю і фінансаванне.

Для каго: аўтары/-кі і каманды праектаў ігравых фільмаў, дакументальных, анімацыйных, гібрыдных жанраў.
На любой стадыі распрацоўкі. Пры гэтым улічваюцца і праекты, ужо прэзентаваныя раней — калі яны цяпер на новым этапе развіцця.
Да ўдзелу будуць адабраныя 5-7 праектаў.

EFM — адна з найбуйнейшых індустрыйных пляцовак Еўропы. Прэзентацыя BIFA дапамагае:
– Знайсці еўрапейскіх партнёраў і фінансаванне
– Атрымаць прафесійны фідбэк
– Арыентавацца ў міжнароднай кінаіндустрыі
– Павялічыць бачнасць беларускіх праектаў.

Прапануецца:
– Удзел у прэзентацыі на «Берлінале»
– Падтрымка BIFA ў падрыхтоўцы
– Магчымасць увайсці ў міжнародныя сеткі кінаіндустрыі
– Прадстаўленне праекта перад прадзюсар(к)амі, фондамі, праграмнымі дырэктар(к)амі і партнёр(к)амі EFM.

Ддл: 1 снежня.
Запоўніць форму (адначасова па-беларуску і англійску).

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!