Амаль дзевяноста гадоў таму, у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, у сценах унутранай турмы НКУС і…
27.10.2025Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе

Амаль дзевяноста гадоў таму, у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, у сценах унутранай турмы НКУС і Пішчалаўскага замка ў Мінску былі расстраляныя больш як 130 прадстаўнікоў беларускай і яўрэйскай інтэлігенцыі — дзеячы культуры, навукі, літаратуры. Сярод іх было 22 паэты, таму гэтая трагічная падзея ўвайшла ў гісторыю пад назвай «Ноч расстраляных паэтаў».
З таго часу мінула шмат гадоў, свет змяніўся, але гісторыя, на жаль, паўтараецца. Як калісьці Сталін знішчаў людзей, якія думалі самастойна і не прымалі дыктатуру камунізму, так сёння Лукашэнка пераследуе, знявольвае і выганяе з краіны ўсіх, хто не згодны з дыктатурай лукашызму. Як і ягоны папярэднік, ён вядзе вайну з любой праявай беларускай свядомасці і культуры.
Дыктатуры не патрэбныя творцы. Дыктатуры патрэбная шэрая маса — паслухмяныя, маўклівыя рабы.
Сёння мы сабраліся на плошчы Кудзіркі ў Вільні, каб ушанаваць памяць загінулых паэтаў. Каб сказаць: мы памятаем злачынствы Сталіна, мы ведаем пра злачынствы Лукашэнкі, і мы будзем пра іх нагадваць усім.
Гэта — наш абавязак перад мінулым і будучым. Мы павінны вывучыць гэты горкі ўрок гісторыі, каб пабудаваць вольную Беларусь, а чорныя старонкі пакінуць толькі ў падручніках — як напамін пра тое, да чаго прыводзіць дыктатура і страх перад свабодай.
https://t.me/REBELarus1
@REBELarus20
[email protected]