Праблемы ў школах працягваюцца.І гаворка не пра тэлефоны, якія цяпер забіраюць пры ўваходзе — гэта т…

І гаворка не пра тэлефоны, якія цяпер забіраюць пры ўваходзе — гэта толькі прыдумка ўладаў для выгляду.
Сапраўдныя праблемы — у булінгу і гвалце сярод дзяцей.
Нядаўна ў Віцебску, у адной са школ, дзяўчынка атрымала пералом шыйкі сцягна.
І — цішыня. Ніякай рэакцыі, ніякага разьбіральніцтва.
А вось яшчэ адна гісторыя — ужо ад маці хлопчыка:
«Іншая настаўніца патэлефанавала мне, і я сама забрала сына ў бальніцу.
Школа не аказала ніякай дапамогі.
У мэдапункце няма сталага мэдычнага пэрсаналу — нават калі захочаш зьвярнуцца, невядома, ці там хто будзе.
Скажыце, калі ласка, колькі яшчэ мы будзем маўчаць, калі над дзецьмі ў школах адбываецца гвалт?
Хто адкажа за тое, што мой дзіця ўжо тыдзень у бальніцы і яго чакае доўгая рэабілітацыя?»
Міністэрства адукацыі, гэта ўжо ня просьба — гэта крык душы.
Займіцеся школамі не дзеля справаздач, а дзеля таго, каб нашы дзеці вярталіся дадому жывымі і здаровымі.