Блізкія мне людзі ўсе як адзін адгаворвалі мяне ехаць. Незалежна ад іх стаўленьня да расеі. Яны хваляваліся за маё жыцьцё.
Знаёмыя рэагавалі па-рознаму. Звычайна гэта была рэакцыя як у майго зводнага стрыечнага брата: “Россия поступает неправильно. Но это вторая армия в мире и сопротивляться ей бесполезно. Киев падёт. Ты едешь бессмысленно умирать”.
“Ты сдурел? Серьёзно собираешься ехать на войну?” – патэлефанаваў мне праз 1,5 гады перарыву ў стасунках мой знаёмы памочнік машыніста цягніка з Баранавіч, калі я за 2 гадзіны да ад’езда ў “Maxime” купляў прадукты ў дарогу.
Толькі адзінкі падтрымлівалі мяне ў маім рашэньні.
Адна знаёмая (Ілона Рудзеня) нават казала потым маёй Любе: “Я никогда не подумала бы, что Саша поедет на войну. И вообще, покуда я не увидела тебя с ним, думала, что он голубой”.
Калі я ўжо з’ехаў, некаторыя беларусы ў святой сваёй прастаце дабівалі Любу: “Какой Саша молодец, что поехал!” И, тут жа, дадавалі: “Но как же он смог тебя бросить одну!?”
Мала хто лічыў, што Кіеў выстаіць.
Я сам на 95 адсоткаў быў упэўнены, што штурм Кіева немінучы. І я абавязкова буду ўдзельнічаць у гарадскіх баях за Кіеў.
Я ехаў насуперак усяму свайму асяродьдзю, якое лічыла маё рашэньне пазбаўленым сэнсу альбо смяротна небяспенай паездкай у адзін канец.
Але я не ехаў паміраць. Я ехаў рызыкаваць здароўем і жыцьцём дзеля захаваньня і аднаўленьня важных для мяне рэчаў: незалежнасьці спачатку Украіны, а потым і Беларусі.
Я ехаў змагацца з расейцамі, бо не змагацца для мяне з імі ў той момант азначала верную смерць. Маральную смерць. А яна горш за фізічную.