На прыпынку “Зялёны мост” мы з Любай і клункамі селі на аўтобус 1G (мы называем яго на-ангельскі лад…
12.10.2025Клачко Аляксандр Кусь

На прыпынку “Зялёны мост” мы з Любай і клункамі селі на аўтобус 1G (мы называем яго на-ангельскі лад “адзін джы”, хаця па-літоўску правільна гучыць як “адзін гэ”).
Не даязджаючы да прыпынку “Парк Рэфарматаў” (мы тут мусілі выходзіць) здарылася сітуацыя: двое падвыпіўшых мужчын, відавочна сталых жыхароў Вільні, на ўвесь аўтобус (я чуў у пачатку аўтобуса іх, седзячых у канцы) аб нечым спрачаліся па-расейску, выкарыстоўваючы адборны расейскі мат.
У аўтобусе былі іншыя мужчыны, жанчыны, дзеці. Але ніхто не спыняў іх.
Кроў забурліла ў маіх жылах як бывае звычайна перад бойкай (Люба навучылася бачыць ва мне знешнія праявы такіх момантаў: лёгкае дрыжаньне канцовак ад адрэналіна, напружанасьць цагліц і жорсткі погляд ў крытычных сітуацыях, нават калі іншыя могуць іх не заўважыць). Перада мной паўстала пытаньне: спакойна даехаць да свайго прыпынка і без прыгод паспець да ўкраінскай амбасады. Альбо праз увесь аўтобус падыйсьці да двух мужчын і спыніць. У першым выпадку я нічым не рызыкаваў акрамя свайго сумленьня. У другім я рызыкаваў спазніцца на вайну праз магчымае затрыманьне мяне паліцыяй, калі мая ініцыятыва скончыцца бойкай.
Вырашыў спыніць іх. Прайшоў праз увесь аўтобус да іх. Як заўсёды ў такіх выпадках жорсткім голасам зрабіў заўвагу праз іх мат і гучную гаворку. І… на дзіва, тыя два мужчыны прыслухаліся да мяне. Адзін з іх зрабіў прыміраючы жэст рукой і пагадзіўся сцішыцца ў аўтобусе.
Мы з Любай выйшлі на патрэбным прыпынку. Я быў задаволены: бо зрабіў добры ўчынак і пры гэтым не спазніўся на вайну.