З раніцы 3 сакавіка 2022 Люба плакала не спыняючыся. Яна ўсведамляла, што хутка я пакіну яе. Прасіла…

З раніцы 3 сакавіка 2022 Люба плакала не спыняючыся. Яна ўсведамляла, што хутка я пакіну яе. Прасіла застацца, пачакаць. Спадзявалася, што я перадумаю.

Да нас прыйшлі карэспандэнтка “Белсата” Белсата Ганна і відэааператар Здзіслаў. Яны хацелі запісаць сюжэт пра маё рашэньге ехаць бараніць Кіеў. Люба, закрыўшыся ў спальні, ляжала заплаканая на ложку. Адмовілася выходзіць да іх.

А 12:00 мы на вуліцы знялі апошні кадр для сюжэта. І ў гэты момант мне патэлефанавалі з незнаемага літоўскага нумара тэлефона. Званілі з украінскай амбасады:
“Автобус в Украину поедет в 16:00 от украинского посольства. Вы готовы поехать на нём?”
“Да, готов”, – схлусіў я, бо ў мяне яшчэ нават рэчы пасля праньня не высахлі.

Вярнуўшыся ў квартэру, я паведаміў Любе пра тое, што а 16 гадзіне выязджаю ва Украіну. У яе пачалася гістэрыка. Яна не хацела, каб я ехаў.

“Ты или плачешь и я поеду на войну не собраным. Или помогаешь мне и я поеду на войну подготовленным”, – пасля гэтых маіх словаў, зразумеўшы, што я не перадумаю, Люба, трэба аддаць ёй павагу, узяла сябе ў рукі і пачала дапамагаць мне збірацца.

Да украінскай амбасады мы паедзем разам.