Унутры амбасады мне спадабалася: высокія столі, барэльеф. Мабыць, у мінулым, гэта быў дом заможнага …

Унутры амбасады мне спадабалася: высокія столі, барэльеф. Мабыць, у мінулым, гэта быў дом заможнага чалавека.

Мяне правялі ў кабінет злева ад увахода, пасадзілі за стол і правялі кароткае сумоўе. Галоўнымі пытаньнямі былі ці служыў я ў войску (я не служыў) і якая мая матывацыя ехаць на вайну.

Памятаю, што мне далі запоўніць бланк акеты і я яшчэ запытаў: “Мотив необходимо указать один или можна два?”. Запытаў, бо бланк быў разлічаны на адзін кароткі адказ. “Можно два”, – атрымаў я адказ.

Дакладна не памятаю слова ў слова. Але я напісаў свой матыў прыкладна так: “Защищать независимость Украины и Беларуси”.

Мяне запыталі калі я гатовы ехаць? Ці планую я чакаць хлопцаў-беларусаў, якія перада мной ужо запісаліся і хтосьці прасіў 3 дня на зборы, хтосьці з іх казаў, што самастойна паедзе на сваёй машыне.

Я адказаў, што мне не прынцыпова з кім ехаць. Чым раней – тым лепш. На зборы і вырашэньне бягучых пытаньняў, у тым ліку па звальненьню з працы, мне трэба адзін дзень. Са мной паабяцалі звязацца, калі будзе бліжэйшы трансфер ва Украіну.

“Это наша война. Война за Беларусь и право наших детей зваться беларусами! Обычно я более красноречив, но сейчас не время ляпать языком. Время действовать”, – напісаў я ў сваім інстаграм у той дзень.