– Даня, я думаю поехать на войну, – падзяліўся я з ім сваім намерам. – Папа, не едь! – сходу адказаў мне мой 11-цігадовы сын. – Если я этого не сделаю, я перестану сам себя уважать, – безпаспяхова паспрабаваў патлумачыць яму я прычыны свайго рашэньня…
Вечарам, каля 22, я сустрэў Любу з працы. Мы ішлі па вуліцы і размаўлялі. Дакладней, з большага распавядаў я пра магчымасьць запісацца добраахвотнікам у замежны легіён Украіны. Распавядаў ёй свае ўнутраныя “за” і “супраць” каб паехаць абараняць Кіеў. Яна слухала. Амаль нічога не адказвала.
Пазней Люба мне скажа, што ў той вечар зразумела, што я паеду на вайну. Таму і маўчала, не спадзяючыся, што словамі зможа мяне пераканаць застацца.