Цэлы дзень 1 сакавіка 2022 я ўзважваў усе “за” і “супраць” сваёй паездкі на вайну.Аргументаў “супрац…

Цэлы дзень 1 сакавіка 2022 я ўзважваў усе “за” і “супраць” сваёй паездкі на вайну.

Аргументаў “супраць” было больш:
– Ці гатовы я загінуць альбо страціць здароўе, абараняючы Кіеў?
– Ці гатовы я паставіць блізкіх мне людзей, якія за мяне перажываюць, пад эмацыйны ўдар?
– Ці гатовы я страціць працу, а з ёй, аўтаматычна, працоўны від на жыхарства ў Літве і магчымасьць вяртаньня ў Еўразвяз?
– Якім чынам забяспечыць арэнду кватэры, бо Любінага заробка не хопіць для гэтага?

Сярод аргументаў “за” прэваліравалі:
– Калі падзе Кіеў, то падзе Украіна. А разам з ёй мая надзея на вяртаньне ў Беларусь адсунецца на дзесяцігоддзі. Кали Украина выстаиць и пераможа – расея аслабне і беларусы атрымаюць шанец на вызваленьне Беларусі.
– Калі я не паеду на вайну альбо не здзейсьню іншы моцны ўчынак, я спынюся. Я страчу маральнае права заклікаць беларусаў да барацьбы. Я стану чаркай-шкваркай. Я перастану паважаць сябе. Зламаюся маральна як асоба.

Я ўспомніў свайго знаёмага з Баранавіч, які ў 2020 годзе стаў сведкай фальсіфікацыі выбараў. Вечарам 9 жніўня 2020 ён ехаў з выбарчага ўчастка і… плакаў. Прыехаў ён да мяне 13 жніўня 2020 года з пытаньнем: “Как мне быть?”

Я пераадрасаваў яго пытаньне па сваім каналам, але ніхто не змог адказаць мне на яго. Таму я адказаў свайму знаёмаму так: “Пиши заявление в прокуратуру, что стал свидетелем фальсификации выборов президента”.

Рэакцыя майго знаёмага была дзіўная (бо ён жа галасаваў за Ціханоўскую, плакаў ад нясправядлівасьці, калі на яго выбарчым участку скралі яе перамогу, прыехаў да мяне за адказам на пытаньне: “Как мне быть?”):
– У меня жена, двое детей, квартира в кредит, хорошая работа с окладом в 1200 рублей. Я не могу этим рисковать в отличие от тебя.

І вось сёньня, 1 сакавіка 2022 года, я ўспомніў пазіцыю свайго знаёмага. І задаўся пытаньнем: “А чем я буду отличаться от него в 2020, если, как и он не готов сегодня подвергать эмоциональным переживаниям своих близких, боюсь потерять своё жилье, свою работу…?”

Я не хацеў стаць такім як ён. І гэта пераважыла ўсё астатняе. Я не хацеў зламацца маральна. Гэта горш за страту працы, жыльля і, нават, здароўя і жыцьця.

Я прыйшоў да разуменьня неабходнасьці ехаць абараняць Кіеў. Пытаньне жылья я вырашыў так: паеду на 1,5 месяцы – на гэты тэрмін у мяне былі сродкі арэндаваць жыльлё не працуючы і не атрымоўваючы заробка (я быў упэўнены, што ў замежным легіёне мы не будзем атрымліваць заробак). Пытаньне вяртаньня ў Літву без дзейнай працоўнай візы я пакінуў на вырашэньнё лёса.

Канчатковае рашэньне я вырашыў прыняць пераночыўшы ноч. Каб не прымаць яго на эмоцыях, а больш узважліва, на адносна халодны розум.