СПГ-9. Як Мыш карэгаваў наш сапог (аповед 6)
Як мы страцілі дрон (частка 1)
Увесь гэты час я знаходзіўся пад металевай пляцоўкай знешняй лесвіцы, што вяла да зачыненага ўвахода ў падстрэшша дома. Тут, як я палічыў, я буду менш заўважным для варожых дронаў.
– Хлопцы, дрон взлетел. Счас определите дакладна этот будынак… і давайце каманду, каб па ім х*ярылі, – на трасянцы аддаў каманду Мыш Б(ураму), які кіраваў дронам, і мне.
Я выйшаў са свайго закуточку. Б(уры) кіраваў дронам з гаспадарчай прыбудовы, што месцілася ў 5 метрах ад мяне за ўнутраным металапрофільным плотам з такой жа каліткай.
Дакладней, калітка была з металапрофілю раней, а зараз руды ліст профметалу з яе валяўся на зямлі. Шэрай унутранай часткай ен глядзеў я блакітнае яснае зімовае неба Бахмута.
Мы ў калітцы размінуліся з Р(ыгорам), які выходзіў з яе, дымя цыгарэтай у зубах, і я апынуўся ў звычайным вясковым сарайчыку.
Невялікі, ен быў пабудаваны з бетоных блокаў. Унутры падзяляўся дзе сеткай, дзе металевай агароджай на загончыкі для хатняй жывелы. Тут жа стаялі бочкі для зерня, каб карміць жывелу, плеценыя кошыкі і самотнае пластыкавае вядро чырвонага колеру на ўваходзе.
Унутры, на кортках, сядзеў Б(уры). У руках ен трымаў пульт кіравання дронам з замацаваным на ім планшэтам, які трансляваў карцінку з дрона.
(На скрыне з гоўпро Куся: Р(ыгор), Бахмут, 03.01.2023-га)