ДА УВАГІ НЕЗАЛЕЖНЫХ СМІ! Актывісты каманды Мікалая Статкевіча партыі “Народная Грамада” зладзілі не…

ДА УВАГІ НЕЗАЛЕЖНЫХ СМІ!

Актывісты каманды Мікалая Статкевіча партыі “Народная Грамада” зладзілі некалькі акцый каля будынку Еўрапарламента ў Брусэлі і Стразбургу і маем пэўныя вынікі. Мы будзем працягваць сваю працу накіраваную на вызваленне нашых лідараў, нашых грамадзян, каго незаконна ўтрымлівае тэрарыстычны рэжым сінепалага.

6 снежня  2023- Брусэль! Каля будынку Еўрапарламента.

МЫ ВЫХОДЗІМ НЕ ГАНДЛЯВАЦЬ НАШЫМІ СЯБРАМІ, НЕ СТВАРАЦЬ ЧАРГОВУЮ БЯЗГЛУЗДУЮ ІНІЦЫЯТЫВУ ЗАРАДЗІ “ПАСВЯЦІЦЬ У АБ’ЕКТЫЎ ТВАРАМ”, НААБЯЦАЦЬ ТАГО, ШТО ВЫКАНАЦЬ НЕМАГЧЫМА І РАСЦЯГНУЦЬ ЧАС, ЯКОЙ ЗАБІРАЕ ЖЫЦЦЁ ТЫХ, ХТО НЕ ТРАПАЎСЯ НА ЭКРАНЕ, А ВЫХОДЗІЎ ЗА НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ І БУДУЧЫНЮ НАШАЙ КРАІНЫ.

МЫ ВЫХОДЗІМ! МЫ МАЕМ ДОСЬВЕД ВУЛІЧНЫХ АКЦЫЙ! МЫ ВЕДАЕМ ЯК ПРЫЦЯГНУЦЬ УВАГУ, ПА ІНШАМУ ПЫТАННЕ ВЯЗНЯЎ  ПАДМЕНЯЦЬ НІКОМУ НЕПАТРЭБНЫМІ ПАПЕРКАМІ І АБЯЦАНКАМІ.

НА СЕННЯ, АМАЛЬ 1700 ПАЛІТВЯЗНЯЎ пра каго вядома незалежным праваабаронцам БЕЗ “ДЭ ФАКТА” І “ДЭ ЮРЭ” БЕЗ ПРАПАНОЎ “ДАМОВІЦЦА” І “ПАГАНДЛЯВАЦЬ”
Крымінальны пераслед зафіксаваны ў дачыненні яшчэ блізка 5300 чалавек ГЭТА ПАТЭНЦЫЙНЫЯ ВЯЗНІ Ў БЛІЖЭЙШЫ ЧАС

ДАЛУЧАЙЦЕСЯ ДА НАС! НАРОДНАЯ ГРАМАДА ГЭТА ПРА СПРАВЫ, А НЕ ПРА “ПАТРЫНДЗЕЦЬ”.

БЯРЫЦЕ ФОТА ВЯЗНЯЎ, РЫХТУЙЦЕ АНГЕЛЬСКАЙ МОВАЙ ІХ ГІСТОРЫІ І СТАНАВІЦЕСЯ ПОБАЧ З НАМІ.

Сачыце за анонсамі акцый. Мы павінны спыніць тэрор,якой у сваю крывавую кастлявую руку спрабуе схапіць увесь свет. Будзьце беларусамі! І памятайце! Калі не дапамагаць сваёй арміі да вас прыйдзе чужая. Выбар за вамі!

СВАБОДУ ПАЛІТВЯЗНЯМ!
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ