Рускі свет у Літвегісторыя 2: “EIK Į SAVO NAMUS!” (“Едьте к себе домой!”)частка 1\2: Неабыякавыя ўкр…

Рускі свет у Літве

гісторыя 2: “EIK Į SAVO NAMUS!” (“Едьте к себе домой!”)

частка 1\2: Неабыякавыя ўкраінцы


Калі беларусы, якія ездзяць у Беларусь расталі ў віленскім вечары, мы працягнулі запальваць свечы.

Праз даволі кароткі час зноў з’явіліся мінакі, якіх зацікавіў мемарыял.

– Паразмаўляй з імі, – папрасіў я Любу, не асабліва настроены зараз на размову з мінакамі, бо свечы самі сябе не запаляць.

На гэты раз цікавячыміся мемарыялам мінакамі аказаліся ўкраінцы: жанчына 56-і і мужчына 65-і гадоў. Муж з жонкай.

Яны падтрымлівалі барацьбу Украіны супраць расеі і таму Люба паклікала мяне, каб пазнаёміць мяне, былога беларускага добраахвотніка ва Украіне з імі.

Словы падзякі пачуў я праз сябе ў бок усіх беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне. Незнаёмыя мне людзі папрасілі абняцца ў знак удзячнасьці за тое, што я рабіў у справе абароны роднай ім украінскай зямлі.

Мы пачалі размаўляць. Я і Люба па-беларуску. Мужчына па-украінску. Жанчына спачатку па-украінску, потым больш па-расейску.

Размаўлялі шмат, горача, я казаў хутка, каб за кароткі час перадаць як мага больш інфармацыі па тэме беларускасьці, матывацыі беларусаў, падзей у Беларусі і майго асабістага досведа па ўкраінскім рэаліям.

Люба мяне прыпыняла. Бо бачыла, што я пераскокваю па тэмам і ў самой тэме з-за свайго жадання ахапіць ўсё за кароткую адлегласьць часу, які нам дазваляе размова на вуліцы з блізкімі па духу, але рознымі па досведу ў сваіх тэмах людзьмі.

Нашы субяседнікі прыехалі на два тыдні ў Вільню. Жывуць у Кіеве.

– Мы тыя ўкраінцы, якія адэкватныя: у нас ёсьць пытанні да нашай улады, да Зяленскага, але задаваць іх і вырашаць іх мы будзем пасля перамогі Украіны. Зяленскі застаўся ў Кіеве 24 лютага 2022-га бараніць нашу зямлю, калі многія дэпутаты Рады збеглі ад вайны, а іншыя аказаліся глыбока прамаскоўскімі, – такую пазіцыю займалі гэтыя людзі, якія былі ўкраінцамі не толькі па пашпарту. Нават негледзячы на тое, што карэнні жанчыны былі з расеі.

Зачапіўшы тэму “ваты” ва Украіне я агучыў ім сваё назіранне адносна вялікай долі “ваты” сярод літоўскага насельніцтва.

Я разумею, што расейская мова – гэта не паказчык поглядаў чалавека. Але калі літовец размаўляе па-літоўску – я, хоць і не разумею яе, але ўжо ўспрымаю яго хутчэй як “свайго” па-светапогляду на рускі свет. І, наадварот, калі я чую ад літоўцаў, якія размаўляюць паміж сабой, расейскую мову, мне так і хочацца даведацца іх меркаванне хто ж усё-ткі пачаў вайну і чый Крым?

Размаўлялі мы доўга, цікава. Мяне і Любу пачало калаціць ад холаду – як-ніяк канец верасня, сонца села. Нягледзячы на мурашэй на скуры, жаданне атрымоўваць і дзяліцца інфармацыяй не змяншалася.

Але нашу размову абарваў літовец, які разам з жонкай праходзіў міма.

(На фота: Варта святла пасля майго з Любай дзяжурства. Вільня, Міндаўга, 13, 28 верасня 2024)