Бяспечнае падарожжаНародныя амбасады Беларусі разам з Офісам Святланы Ціханоўскай падрыхтавалі вялі…

Бяспечнае падарожжа

Народныя амбасады Беларусі разам з Офісам Святланы Ціханоўскай падрыхтавалі вялізарны спіс бяспечных і небяспечных (на дадзенай момант) краін у Еўропе, Азіі, Афрыцы, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, Аўстраліі і Акіяніі.

Уся інфармацыя даступна на сайце:
https://pashpart.org/travel.html

Дадзеныя на гэтай старонцы прызначаны пераважна для беларусаў і беларусак замежжа, якія падчас выбараў 2020 года, так і пасля іх, прымалі ўдзел у акцыях пратэсту ў Беларусі ці па-за яе межамі, вялі ці працягваюць весці актыўную дзейнасць, накіраваную на дэмакратычныя перамены ў Беларусі.

Спіс зараз не поўны, паступова будуць дадавацца новыя краіны. Але памятайце, што не існуе 100% спісаў, якія краіны бяспечны, а якія не. Уся прадстаўленая на старонцы інфармацыя носіць выключна азнаямленчы характар на аснове аналізу адкрытай і даступнай інфармацыі аб пагадненнях, заключаных паміж Беларуссю і Расеяй і іншымі краінамі, верагоднасцю арышту грамадзян Беларусі і далейшай экстрадыцыі, а таксама бягучымі адносінамі паміж урадамі іншых краін і рэжымамі ў Беларусі і Расеі.

Калі вы знаходзіцеся ў вышуку праз Інтерпол, то нават у бяспечнай краіне, якая не супрацоўнічае з аўтарытарнымі рэжымамі па палітычных справах, вас затрымаюць і вы будзеце знаходзіцца пад арыштам, пакуль службы будуць разбірацца палітычная ў вас справа ці не, бо рэжым “маскіруе” палітычны пераслед пад іншыя крымінальныя абвінавачванні.

Трэба таксама разумець, што тая краіна, якая была бяспечнай ўчора, заўтра можа стаць небяспечнай. Перад кожнай паездкай раім пашукаць дадаткова актуальную інфармацыю пра гэтую краіну: ці былі выпадкі арыштаў беларусаў і беларусак, экстрадыцый.

Рашэнне аб паездцы ў тую ці іншую краіну застаецца толькі за вамі.
Дбайце аб сваёй бяспецы!

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас