Скажыце “ОМ” – новы #падкаст пра сучаснае беларускае мастацтва ад каманды Open MuzejУ пятым эпізодзе…

Скажыце “ОМ” – новы #падкаст пра сучаснае беларускае мастацтва ад каманды Open Muzej

У пятым эпізодзе падкаста ОМ даследуецца роля музеяў і культурніцкіх інстытуцый у падтрымцы мастакоў ды мастачак з досведам міграцыі.

Гасцямі выпуску сталі міждысцыплінарная мастачка Надзя Саяпіна, а таксама куратарка Марыя Бебурыя і працаўнік культуры, перформер Тарас Гэмбік – сузаснавальнікі SDK Słonecznik і калектыва Близькисть у Варшаве. Разам мы абмеркавалі выклікі, што паўстаюць перад творцамі падчас адаптацыі ў новых культурных кантэкстах, і як падтрымліваць адно аднаго ў эміграцыі ды працягваць захоўваць сувязь з радзімай на адлегласці.

Таксама ў эпізоде прынялі ўдзел куратарка і арт-менеджарка Вольга Мжэльская і візуальны мастак Глеб Бурнашэў.

Выпуск даступны на платформах Spotify, Yandex Music, Apple Podcasts, Google Podcasts и Castbox.

Слухаць.
Даведацца больш.

#арт #мастацтва #адукацыя