Ствараецца Міжнародны гуманітарны фонд для падтрымкі беларускіх палітзняволеных
Першы ўнёсак у фонд у памеры 10 мільёнаў нарвежскіх крон (850 тысяч еўра) робіць Нарвегія. Стварэнне фонду ініцыявала Святлана Ціханоўская, якая зараз знаходзіцца з працоўным візітам у Осла.
Пытанні функцыянавання фонду кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета абмеркавала сёння падчас працоўнай сустрэчы з прэм’ер-міністрам Нарвегіі Ёнасам Гарам Стэрэ:
1️⃣ Фонд будзе прызначаны для падтрымкі сем’яў рэпрэсіраваных і былых палітзняволеных.
2️⃣ Падтрымка будзе ўключаць у тым ліку медыцынскую дапамогу і рэабілітацыю, матэрыяльную і псіхалагічную дапамогу вызваленым палітвязням і асобам, якія зазналі палітычныя рэпрэсіі.
3️⃣ Прэм’ер-міністр Нарвегіі адзначыў, што распараджацца фондам будуць беларускія арганізацыі і ініцыятывы, якія дапамагаюць палітзняволеным.
4️⃣ Міністэрства замежных спраў Нарвегіі працуе над фармалізацыяй працы фонду. Унесці сродкі ў фонд змогуць урады, міжнародныя арганізацыі і іншыя патэнцыйныя донары.
Нагадаем, з ініцыятывай стварыць фонд Святлана Ціханоўская выступіла ў мінулым годзе, пасля ганаравання Алеся Бяляцкага Нобелеўскай прэміяй міру.
Міністр замежных спраў Нарвегіі Эспен Барт Эйдэ падтрымаў ідэю стварэння міжнароднага гуманітарнага фонду: «Сітуацыя з палітвязнямі ў Беларусі вельмі трывожная. Такая дапамога вельмі патрэбная для рэабілітацыі былых палітвязняў і іх сем’яў».
@CabinetBelarus