Кандыдата ў Каардынацыйную раду ад «Народнай Грамады» выключылі са сьпісу за данос на Мікалая Аўтухо…

Кандыдата ў Каардынацыйную раду ад «Народнай Грамады» выключылі са сьпісу за данос на Мікалая Аўтуховіча

Партыя «Народная Грамада» атрымала інфармацыю, што адзін з актывістаў партыі Павал Бялюцін апынуўся фігурантам паведамленьня з базы зваротаў грамадзян у КДБ, які раней выклалі ў сеціва «Кібэрпартызаны». У сувязі з гэтым вырашылі прыпыніць яго сяброўства ў партыі і выключыць яго са сьпісу кандыдатаў у Каардынацыйную Раду III скліканьня.

Паведамленьне, за якое Бялюціна выключылі з партыі, было напісана 31 студзеня 2017 году. У ім гаворыцца, што ён «мае падставы меркаваць, што грамадзянін РБ Аўтуховіч Мікалай Мікалаевіч прадумвае і пачынае ажыцьцяўляць падрыхтоўку да спробы ўзброенага захопу ўлады ў нашай рэспубліцы»:

https://smarturl.click/gp51a