Вялікая Серада і памазанне алеем
У першыя два дні Пакутнай Сядміцы царква ўспамінае яшчэ не самі падзеі, што папярэднічалі Уваскрасенню Іісуса Хрыста, а Яго апошнія пропаведзі і прытчы. І таксама ветхазапаветныя гісторыі, што падводзяць нас да апошніх дзён жыцця Хрыста.
Так, у Вялікі Панядзелак як правобраз пакутуючага Хрыста ўспамінаем ветхазапаветнага патрыярха Іосіфа, якога браты прадалі ў Егіпет. І евангельскі расказ аб праклятай Іісусам бясплоднай смакоўніцы, што сімвалізуе душу, якая не прыносіць пладоў — сапраўднага пакаяння, веры, малітвы і добрых справаў.
У Вялікі Аўторак чуем прытчы пра даніне кесару і пра ўваскрасенне мёртвых, пра Страшны суд і канец свету, пра дзесяць дзяўчын і пра таленты.
Заўтра нас чакае Вялікая Серада. Дзень, калі Іуда вырашыў здрадзіць Іісусу. У гэты дзень са старажытнейшых часоў хрысціяне пасля працяглага пакаяннага подзвігу прымалі памазанне святым алеем. Гэтае таінства своеасабліва запячатвала пакаянне і яго вынікі.
У малітвах гэтага свяшчэннадзеяння гаворыцца, каб плады і вынікі пакаяння замацаваліся ў жыцці чалавека.
Мы молімся таксама пра здароўе чалавека, як духоўнае, так і цялеснае. Ацаленне ж пачынаецца з лекавання духоўнага пачатку ў чалавечай істоце.
Вельмі важна для ўсіх хрысціян прымаць удзел у гэтым таінстве.
Літургія Ранейасвячоных дароў і таінства памазання святым алеем пачнуцца у сераду 1 мая а 18-й гадзіне.
Адрас: Вільнюс, Bokšto g. 4.
На ілюстрацыі: Іуда атрымлівае грошы за здраду, фрэска Джота дзі Бондонэ, капэла Скравеньі, Італія.