Войска

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Нашы байцы сочаць за навінамі з дому і перапісваюцца з роднымі падчас баявых дзеянняў

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

«Няма лепшага месца на зямлі, чым родны дом»– Марк Тулій Цыцэрон Нават паміж баямі нашы байцы сочаць за навінамі з дому, перапісваюцца з роднымі.Кожны сумуе па роднай Беларусі.Кожны рыхтуецца.Кожны ведае, што вернецца!

Сравнение протестующих 25.10.2020 с первыми тремя воскресеньями августа: эмоции и убеждения

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

МАРШ 25.10.2020-га(Успаміны) Сравниваю протестующих в первые три воскресенья августа и сегодня 25.10.2020:Эмоции и эйфория скорой победы спали. Остался сухой остаток в виде убеждений. Те, кто выходил сегодня – масса молчаливых (до места сбора) людей, идущих в одном направлении с одной общей целью. По пути обтекая, словно вода, заградкордоны из силовиков и спецсредств, но неизменно придерживаясь […]

Перажыванні і ўражанні ад тэатральнага спектакля ў Львове з новымі знаёмымі беларусамі

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

ТЭАТР У ЛЬВОВЕ Частка 2 Дарэчы не абыйшлося і без прыгод. Мы дамовіліся пайсьці на спектакль з маімі новымі знаёмымі – беларусамі, якія знайшлі прытулак у Львове. Я не ведаў дакладна ці паспею на спектакль з вучобы. Спазняўся на 30 хвілін, але ўсё ж такі прыйшоў. Яны загадзя набылі мне квіток. Фота якога мне прасканаваў […]

Тэатр у Львове: спектакль “Львоўскае танга” пра выбар паміж каханнем і змаганнем

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

ТЭАТР У ЛЬВОВЕ Частка 1 Я заўжды любіў тэатры. Мне падабаецца атмасфера, якая пануе ў іх. Наведвальнікі, якія дагэтуль былі для мяне звычайнымі мінакамі на вуліцы, тут быццам пераваўсабляюцца. Сама атмасфера тэатра робіць іх нейкімі іншымі людзьмі з мінулых эпох часоў прыдворных баляў. “Львоўскае танга” у тэатры імя Марыі Заньковецкай – цудоўны спектакль пра ўрывак […]

Палк Каліноўскага рыхтуецца да новай баявой аперацыі супраць акупанта на зямлі, вадзе і ў паветры

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

«Рыбачым на акупанта» Рыбалка на акупанта адрозніваецца ад звычайнай. Прыкормліваем пральнымі машынамі, электрачайнікамі – пажадана не працоўнымі. Акупант злятаецца зграямі на нябачаную здабычу, тут жа трапляючыся ў нашы «сеткі».Насамрэч на відэа падрыхтоўка ваяроў палка Каліноўскага да новай баявой аперацыі. Мы ўжо змагаемся з ворагам і на зямлі, і на вадзе і ў паветры!Слава Украіне і […]

Штотыднёвы выпуск навін: звесткі з фронту і сустрэчы прадстаўнікоў палка з дэпутатамі

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Штотыднёвы выпуск навін • Звесткі з фронту. • Сустрэчы прадстаўнікоў палка з дэпутатамі Вярхоўнай Рады Украіны і з прадстаўнікамі Літоўскага Сейма.• Пераход каманды аэравыведкі з падраздзялення «Пагоня» у полк Каліноўскага. Глядзець на YouTube ДАЛУЧЫЦЦА ДА ПАЛКА: @BelarusAndUkraineBot – чат-бот тэлеграм Кантакты для СМІ і іншых асоб: @PressBelWar – тэлеграм-канал #прэс_реліз

Пакуль нехта сустракае рускіх вайскоўцаў у Беларусі, мы б’ем ворага на межах Украіны

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Пакуль нехта заяўляе пра стварэнне сумеснай групоўкі з маскалямі і сустракае рускіх вайскоўцаў, якія прыбываюць у Беларусь з аркестрам і хлебам-соллю, у нас ёсць свае гасцінцы для акупантаў Мы б’ем ворага на паўднёвых і ўсходніх межах Украіны, і біць будзем каго заўгодна на паўночных!Бо за намі праўда, за намі сіла, за намі ўвесь цывілізаваны свет!

Раніцай замест заняткаў 4 гадзіны чакалі скончыцца паветраная трывога падчас вайны

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

ВАЙНА – ГЭТА АД!) Раніцай замест заняткаў 4 гадзіны чакалі покуль скончыцца паветраная трывога. Пасля яе адбою працягнулі навучанне. Толькі пачалі – зноў паветраная трывога. Каля гадзіны чакалі ў лесе. Як пажартаваў адзін з пабрацімаў пад час такога вымушанага адпачынку: “ВАЙНА – ГЭТА АД!)” А потым мы да позняга вечара наверствалі згублены час.

Каманда аэравыведкі падраздзялення Пагоня ўвайшла ў склад палка імя Кастуся Каліноўскага

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Каманда аэравыведкі падраздзялення “Пагоня” ўвайшла ў склад палка імя Кастуся Каліноўскага, што з’яўляецца чарговым крокам да аб’яднання ўсіх беларускіх добраахвотнікаў і да стварэння беларускага вызвольнага войска.