Царква

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Дзейнасць біскупа Зыгмунта Лазінскага і яго ўклад у міжканфесійны дыялог

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 ня ўсяго Касцёла разнастайнасцю традыцый. Дзейнасць біскупа Зыгмунта Лазінскага ў кантэксце неауніі, нягледзячы на палітычныя цяжкасці міжваеннага перыяду і пэўны скептыцызм з розных бакоў, была праявай яго пастырскай мудрасці, адкрытасці і шчырага імкнення да рэалізацыі ідэі “адзінства ў разнастайнасці”. Яго спадчына ў гэтай сферы застаецца важным прыкладам для сучасных намаганняў у міжканфесійным дыялогу і пошуку […]

Папа Леў XIV узначаліў урачыстасць у памяць румынскага епіскапа Юліу Хосу ў Сікстынскай капэле

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Папа ўзначаліў урачыстасць у памяць румынскага епіскапа Хосу Касцёл добра ведае, што значыць пераслед, таму ён адчувае сумленны абавязак будаваць грамадства, заснаванае на павазе да чалавечай годнасці, – сказаў Леў XIV падчас урачыстага акта ў памяць благаслаўлёнага Юліу Хосу. 2 чэрвеня 2025 года ў Сікстынскай капэле адбыўся памятны акт, прысвечаны благаслаўлёнаму Юліу Хосу (1885-1970), епіскапу […]

Папа Францішак беатыфікаваў 7 грэка-каталіцкіх біскупаў-мучанікаў з Румыніі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 Папа Рымскі Францішак 2 чэрвеня 2019 года беатыфікаваў 7 грэка-каталіцкіх біскупаў з Румыніі, якія памерлі мучаніцкай смерцю ў перыяд камуністычнага рэжыму. Іх успамін у Каталіцкай Царкве адзначаецца 2 чэрвеня. Гэтыя сем блаславёных святамучанікаў:Васіле Афтэніе (Vasile Aftenie)Валерыу Траян Фрэнціў (Valeriu Traian Frențiu)Яан Сучу (Ioan Suciu)Тыт Лівіу Кінезу (Tit Liviu Chinezu)Яан Бэлан (Ioan Bălan)Александру Русу (Alexandru Rusu)Юліу […]

Навошта патрэбен храм: Апакаліпсіс 21, 10–14, 22–23 у Шостую Велікодную нядзелю

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 Навошта патрэбен храм. Ап  21, 10–14. 22–23 У Шостую Велікодную нядзелю чытаем чарговы фрагмент з кнігі Апакаліпсіса, у якім святы Ян апісвае Нябесы Ерусалім: “І ўзнёс мяне ў захапленні анёл на вялікуюThe post Навошта патрэбен храм. Ап  21, 10–14. 22–23 first appeared on ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ У ГРОДНЕ. https://facimskaja.by/galounaya/navoshta-patreben-hram-ap-21-10-14-22-23.html Навошта патрэбен храм. Ап […]

Айцец Андрэй Крот аналізуе апавяданне Адама Бабарэкі пра рэлігійнае жыццё беларускай вёскі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

У новым выпуску перадачы “Хрысціянства і беларуская літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае разгляд апавяданняў Адама Бабарэкі — савецкага пісьменніка і літаратурнага крытыка, які ў 1920-я гады апісваў рэлігійнае жыццё беларускай вёскі з выразна крытычным поглядам. Сёння ў цэнтры ўвагі — апавяданне “Трынаццатае чысло!”, дзе аўтар востра і саркастычна малюе вобраз святара, для якога духоўнае служэнне […]

Расклад набажэнстваў на чэрвень 2025 у беларускай парафіі ў Вільні

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Беларускі праваслаўны прыход у Вільнi pinned «РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ НА ЧЭРВЕНЬ 2025 ГОДА У БЕЛАРУСКАЙ ПАРАФІІ ДАБРАВЕШЧАННЯ ДЗЕВЫ МАРЫІ 1.06.Нядзеля. Памяць Айцоў Першага Сусветнага сабору. 1700-годдзе Сусветнага сабору у Нікеі. 8.45 – Літургія (украінскай мовай). 10.30 – Літургія (беларускай мовай).…»

Расклад набажэнстваў на чэрвень 2025 у беларускай парафіі Дабравешчання Дзевы Марыі

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ НА ЧЭРВЕНЬ 2025 ГОДА У БЕЛАРУСКАЙ ПАРАФІІ ДАБРАВЕШЧАННЯ ДЗЕВЫ МАРЫІ 1.06.Нядзеля. Памяць Айцоў Першага Сусветнага сабору. 1700-годдзе Сусветнага сабору у Нікеі. 8.45 – Літургія (украінскай мовай).10.30 – Літургія (беларускай мовай). 7.06. Троіцкая бацькоўская субота. 10.00 – Заўпакойная Літургія (украінская, беларуская) 8.06. ПЯЦІДЗЕСЯТНІЦА. ДЗЕНЬ СВЯТОЙ ТРОІЦЫ. (СЁМУХА) 8.45 – Літургія (украінскай мовай). 10.30 – […]

Запрашаем на святую Літургію і малітву Іісуса ў Вільні 1 чэрвеня

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

“Жыццё вечнае ў тым, каб зна́лі Цябе, адзíнага íсціннага Бога, і Таго, Каго Ты пасла́ў: Іісуса Хрыста”. (Ян. 17,3) Сёстры і браты ў Хрысце!Заўтра за святой Літургіяй чытаем з Евангелля малітву Госпада Іісуса за кожнага з нас! Кранальныя, напоўненыя любові словы! Запрашаем далучыцца да гэтай малітвы Іісуса за заўтрашняй Святой Літургіяй. Пачатак нядзельнай Літургіі а […]

31 мая 1928 года Фабіян Абрантовіч прызначаны Апостальскім Экзархам для католікаў усходняга абраду ў Харбіне

Грэка-католікі Беларусі #Царква

31 мая 1928 г. а. Фабіян Абрантовіч быў прызначаны Апостальскім Экзархам для католікаў усходняга абраду ў Кітаі з цэнтрам у Харбіне. Рашэнне было прынята Папам Рымскім Піем XI і аформлена праз Кангрэгацыю па справах Усходніх Цэркваў. Важна разумець, што грэка-каталіцкая супольнасць у Харбіне не існавала гістарычна, а сфармавалася ў выніку падзей пачатку XX ст. Харбін […]

А. Фабіян Абрантовіч і місія ў Харбіне: адукацыя, выдавецтва і трагедыя мучаніка

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 жой тэрыторыі. Прыбыўшы ў Харбін у канцы 1928 г., а. Фабіян разгарнуў актыўную дзейнасць. Ліцэй Святога Мікалая: Галоўным цэнтрам місіі стаў мужчынскі ліцэй, які даваў выдатную адукацыю дзецям эмігрантаў. Пры ліцэі існаваў інтэрнат і капліца, дзе вяліся набажэнствы ва ўсходнім абрадзе. Выдавецкая дзейнасць: Экзархат выдаваў газету “Католический вестник”, рэлігійную літаратуру і малітоўнікі на рускай мове. […]