Царква

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Акафіст святым апосталам Пятру і Паўлу з «Падарожнай кніжкі» Францішка Скарыны

Грэка-католікі Беларусі #Царква

+На шляху да свята Апосталаў Пятра і Паўла: 23-24-25 чэрвеня+=Акафіст святым апосталам Пятру і Паўлу – з «Падарожнай кніжкі» Францішка Скарыны. ДЗЕНЬ ІІI (23.06)Кандак 3 (Пятра)Ты, апостале, сумеўся, угледзеўшы абрус, поўны ўсялякіх жывёлаў чыстых і нячыстых, што спускаўся згары. І загадана табе было тройчы, забіўшы іх, есьці. Гэта быў знак чалавекалюбства Божага, каб не адкідаць […]

21-22 чэрвеня прайшлі дні малітоўнага ўспаміну Васіля Быкава

Грэка-католікі Беларусі #Царква

+21-22 чэрвеня 2022: дні малітоўнага ўспаміну Васіля Быкава+ – 22 чэрвеня 2022 г. споўнілася 19 год ад смерці Васіля Быкава. Напярэдадні гэтых угодкаў, у аўторак – 21 чэрвеня 2022 г., вернікі маліліся на магіле Васіля, што на Ўсходніх молілках. Малітва за супакой душы спачылага Васіля прайшла і ў сераду – 22 чэрвеня у храме душпастырскага […]

22 чэрвеня – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны

Грэка-католікі Беларусі #Царква

+Загінулым у час ВАВ жыхарам Беларусі – Вечная памяць! +=22 чэрвеня – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду Беларускага Народа= Слова Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыта Сяргея да протапрэзбітараў грэка-каталіцкіх парафій. Шаноўныя Айцы Протапрэзбітары! Дзякуем вам, што у мінулыя дні – асабліва 21 і 22 чэрвеня – вы паклапаціліся, каб вернікі […]

У Рыме распачынаецца Дзясятая Сусветная сустрэча сем’яў

Грэка-католікі Беларусі #Царква

У Рыме распачынаецца Дясятая Сусветная сустрэча сем’яў 22 чэрвеня ў Рыме распачыянаецца Дзясятая Сусветная сустрэча сем’яў, якая праходзіць на тэму: «Любоў у сям’і: пакліканне і шлях да святасці». У сустрэчы бярэ ўдзел таксама дэлегацыя з Беларусі, у склад якой уваходзяць айцец Пётр Фраштэнга OCD, сакратар Рады па справах сям’і пры ККББ, а таксама сужэнцы Ян і Ліля […]

Дзевяць дзён малітоўнай падрыхтоўкі да свята Апосталаў Пятра і Паўла

Грэка-католікі Беларусі #Царква

+На шляху да свята Святых Апосталаў Пятра і Паўла+ =21-29 чэрвеня – дзевяць дзён малітоўнай падрыхтоўкі да свята Святых Вярхоўных Апосталаў Пятра і Паўла.Беларускія грэка-католікі традыцыйна карыстаюцца тэкстам Акафіста святым апосталам Пятру і Паўлу – з «Падарожнай кніжкі» Францішка Скарыны+ Вершы перад Акафістам-Вялікія настаўнікі ўсіх народаў, першапасадныя апосталы Пятро і Паўле, да вас пасьля Бога […]

Гарадзенскія грэка-каталікі далучыліся да працэсіі на ўрачыстасць Цела і Крыві Хрыста

Грэка-католікі Беларусі #Царква

https://facimskaja.by/galounaya/urachystascz-najsvyaczejshaga-czela-i-kryvi-hrysta.html Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста | ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ У ГРОДНЕ Удзел гарадзенскіх грэка-каталікоў у агульнагарадской працэсіі ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста зрабіўся ўжо традыцыяй. 16 чэрвеня да святочнай хады каталіцкіх парафій Гародні далучыліся вернікі парафіі Маці Божай Фацімскай з харугвай ды іконамі…

19 чэрвеня 2022: Нядзеля ўсіх святых беларускай зямлі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

19 чэрвеня 2022: НЯДЗЕЛЯ УСІХ СВЯТЫХ БЕЛАРУСКАЙ ЗЯМЛІ 1. Сёння мы ў асаблівы спосаб узгадваем Усіх Святых Беларускай Зямлі.Святыя – гэта тыя людзі, якіх ставіць нам у прыклад Каталіцкая Царква. Так сталася, што, хаця у нас, беларусаў-католікаў, ёсць святыя, якія не зазналі мучаніцкай смерці, аднак, усё ж болей тых, якія яе зазналі.Нашу беларускую зямлю можна […]

Святы Кіпрыян пра Божыя запаведзі, што вядуць да збаўлення

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Божае Слова − Госпад наш Ісус Хрыстос, прыйшоў да ўсіх людзей, а сабраўшы вучоных і невукаў, перадаваў усім: мужчынам і жанчынам, маладым і старым, запаведзі, што вядуць да збаўлення. Прадстаўляў іх сцісла, каб памяць не нудзілася пазнаннем Божай навукі, але каб за кароткі час можна было зразумець, што неабходна для праўдзівай веры. Калі навучаў, у […]

Хрыстос вучыць прасіць прабачэння ў такой ступені, у якой мы самі прабачаем

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Да просьбы аб адпушчэнні правінаў Хрыстос выразна дадаў як бы закон, які абавязвае нас умовай і абяцаннем, каб мы прасілі адпушчэння правінаў у такой ступені, у якой мы самі адпускаем іх нашым вінаватым. Нам трэба памятаць, што мы не можам атрымаць прабачэнне грахоў, калі самі не прабачым нашым вінаватым. Таму Госпад у іншым месцы кажа: […]

Хрыстос пакінуў верным сваё Цела і Кроў пад постацямі хлеба і віна

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 Адзінародны Божы Сын, жадаючы даць нам удзел у сваім бостве, прыняў нашую прыроду, каб, стаўшыся чалавекам, учыніць людзей багаміБольш за тое, усё, што Ён прыняў ад нас, цалкам прызначыў для нашага збаўлення. Ахвяраваў сваё цела Богу Айцу як уміласціўленне за нас. Сваю кроў праліў дзеля нашага адкуплення і абмыцця, каб мы, выкупленыя з няшчаснай няволі, […]