Царква

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

У нядзелю ў Вільні адначасова чатыры святы і асвячэнне новага прыходскага дома

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Прывітанне! У гэтую нядзелю ў нас супала адразу чатыры свята. Нават не ведаем, якое святкаваць ў першую чаргу)) Па-першае, кожная нядзеля – гэта малы Вялікдзень.Таксама ў гэты дзень мы святкуем памяць ўсіх Беларускіх святых.А яшчэ на гэтым тыдні мы ўспамінаем святога Яна Хрысціцеля. І мы служым першую літургію ў нашым новым прыходскім доме. Таму запрашаем […]

Запрашаем на суботнюю працу па падрыхтоўцы царквы і прыходскага дому ў Вільні 22 чэрвеня

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Шчырыя ўсім вітанні!Шаноўныя сябры, сёстры ды браты! Нам трэба рыхтаваць для багаслужэнняў памяшканне для нашай царквы, а таксама прыводзіць у парадак прыходскі дом. Нагадаю, што нашая царква і дом знаходзяцца ў самым сэрцы старой Вільні па вуліцы Хрыста Збаўцы (Išganytojo g. – уваход  Bokšto gatve, 4).Вялікая просьба! Давайце збяромся у чацвер 22.06 а 18-й гадзіне […]

Просім, каб Божае імя свяцілася ў нас і асвячэнне трывала заўсёды

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Кажам: «Свяціся імя Тваё». Так кажам не таму, што жадаем Богу, каб Яго асвячалі нашыя малітвы, але таму, што просім Госпада, каб Яго імя свяцілася ў нас. Хто ж мог бы асвяціць Бога, паколькі толькі Бог асвячае? Ён сам сказаў: «Будзьце святымі, як Я святы» (пар. Лев 11, 45). Менавіта таму мы просім і молім, […]

Будслаў 2023: праграма грэка-каталіцкіх службаў і цэнтральных урачыстасцяў

Грэка-католікі Беларусі #Царква

БУДСЛАЎ 2023 – Праграма фэстуГРЭКА-КАТАЛІЦКІЯ СЛУЖБЫ=30 чэрвеня 2023, ПЯТНІЦА—гадз. 20:00 — АКАФІСТ – у выкананні хору Грэка-Каталіцкай Царквы=1 ліпеня 2023, СУБОТА, —гадз. 6:00 – БОСКАЯ ЛІТУРГІЯ;+++ЦЭНТРАЛЬНЫЯ ЎРАЧЫСТАСЦІ:10:00 — сустрэча Папскага легата арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці, узнагароджанне ўдзельнікаў конкурсу «Марыя ў маім сэрцы»11:00 — святая Імша і Эўхарыстычная працэсія – цэлебруе Папскі легат Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.На працягу […]

Паездка ў Нямеччыну на Kirchentag 2023: дыскусіі пра вайну і мір, а таксама сітуацыя ў Беларусі

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Усім вітанні! Крыху вярнусь у мінулы тыдзень і распавяду пра маю паездку ў Нямеччыну на Kirchentag 2023! Па-першае, што такое Kirchentag? Гэта агульнанямецкі форум хрысціян Германіі, ў якім прымаюць удзел дзясяткі тысяч чалавек. Гэта рэальна падзея вялікага маштабу, пра якую гавораць усе нямецкія ЗМІ. Хрысціяне Германіі збіраюцца разам, каб зразумець як ідуць справы ў іх […]

Кардынал Франчэска Мантэнэгра прызначаны Апостальскім адміністратарам на Сіцыліі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

+Прызначаны Апостальскі адміністратар “sede vacante” італа-албанскай епархіі П’яна-дэльі-Альбанэзі на Сіцыліі+ =19 чэрвеня 2023 Яго Святасць Папа Францішак Апостальскім адміністратарам “sede vacante” (вакантнай сталіцы) італа-албанскай епархіі П’яна-дэльі-Альбанэзі (Piana degli Albanesi) на Сіцыліі прызначыў кардынала Франчэска Мантэнэгра, архібіскупа-эмерыта архідыяцэзіі Агрыджэнта. ==Грэка-каталіцкая Царква ў Італіі, таксама вядомая як італа-грэцкая або італа-албанская Царква, з’яўляецца Царквой “свайго права” (sui iuris) […]

Нашая малітва публічная і супольная, бо мы молімся за ўвесь народ

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Нашая малітва – публічная і супольнаяХрыстос, Настаўнік міру і еднасці, не хоча, каб мы маліліся прыватна і асобна, гэта значыць, каб кожны маліўся толькі за сябе. Не кажам: «Ойча мой, Каторы ёсць у небе» або: «Хлеба майго штодзённага дай мне сёння». Ніхто таксама не просіць пра адпушчэнне выключна сваіх правінаў і не просіць, каб толькі […]

У Евангеллі гаворыцца пра мярэжы і пакліканне Хрыста ісці за Ім і будаваць Царкву

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Менавіта пра мярэжы узгадваецца сёння і ў Евангеллі. Хрыстос ідзе па берагу мора і кліча за сабою рыбакоў, якія павінны ў гэтым свеце выбудаваць сусветную мярэжу любові, дабра і праўды – Божую Царкву. Яны пачулі кароткае: “Ідзі за Мною!”. Каб пайсці за Іісусам, каб стаць будаўнікамі сусветнай мярэжы любові, ім трэаба было адмовіцца ад стабільнага, […]

Хрысціянскі прынцып: шукаць сувязі з усімі, хто робіць дабро

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

НЯМА РОЗНІЦІ ХТО РОБІЦЬ ДАБРО! Сёння у літургічным чытанні чуем: “Слава, пашана і мір КОЖНАМУ, хто робіць дабро!… Бо няма перадузятасці у Бога”. Такім чынам у Новым Запавеце сцвярджаецца: Хто б не рабіў дабро – той робіць справу Божую! І тут няма аніякай розніцы веруючы ён ці неверуючы, іншаверац ён ці іншадумец, свой ці чужы. […]

Літургія супольнасці ў Лютэранскай царкве 17 чэрвеня а 9-й гадзіне раніцы ў Вільні

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Наступная Літургія нашай супольнасці адбудзецца ў бліжэйшую суботу 17.06. а 9-й гадзіне раніцы у Лютэранскай царкве па адрасу Vokiečių g. 20.Евангельскае чытанне пра пакліканне апосталаў. І чытаем пасланне да Рымлян – адна з найцікавейшых кніг Новага Запавету. Калі жадаеце паўдзельнічаць у Праскамідыі і памянуць сваіх блізкіх за здароў’е ці за ўпакой, прыходзьце крышку раней! У […]