Царква

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

3-ці дзень на шляху да Божага Нараджэння з Акафістам Найсвяцейшай Багародзіцы, Дзень ІІІ (16 снежня)

Грэка-католікі Беларусі #Царква

3-ці дзень на шляху да Божага Нараджэння з АКАФІСТАМ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ БАГАРОДЗІЦЫЧастка I =ДЗЕНЬ ІІІ (16 снежня) – Ікас 3Маючы ва ўлоньні сваім Бога, Дзева сьпешна пасьпяшыла да Альжбеты, сын якое ва ўлоньні яе, пачуўшы прывітаньне, усьцешыўся і ўзварухнуўся, быццам хацеў уславіць Багародзіцу песьняю: Радуйся, Галінка неўвядальнага куста! Радуйся, Набытак несьмяротнага плоду! Радуйся, бо Ты ўзрасьціла […]

Пастухі вучаць нас блізкасці да Бога на прыкладзе Раства ў ваколіцах Бэтлеему

Грэка-католікі Беларусі #Царква

#НасустрачРаству. Пастухі вучаць нас блізкасці да БогаПеранясёмся ў духу ад ясляў, дзе ляжыць Нованароджаны Збаўца свету, на поле ў ваколіцах Бэтлеему. На сцэне Раства з’яўляюцца новыя дзеючыя асобы: «У той ваколіцы былі на полі пастухі, якія вартавалі ўначы свой статак» (Лк. 2, 8 ). Чаму менавіта пастухі сталі першымі сведкамі нараджэння Хрыста Збаўцы? Над гэтым […]

2-гі дзень на шляху да Божага Нараджэння з Акафістам Найсвяцейшай Багародзіцы, Частка I

Грэка-католікі Беларусі #Царква

2-гі дзень на шляху да Божага Нараджэння з АКАФІСТАМ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ БАГАРОДЗІЦЫЧастка I =ДЗЕНЬ ІІ (15 снежня) – Ікас 2Хочучы спазнаць непазнавальнае, Дзева сказала анёлу: «Скажы мне, як можа сын нарадзіцца ад дзевы?» А той у адказ са страхам усклікнуў: Радуйся, Удзельніца тайніцы провіду Божага! Радуйся, Вера ў тое, што застаецца таемным! Радуйся, Пачатак цудаў Хрыстовых! […]

Ева адступілася ад Бога, а Марыя зачала Бога паслухмяная Яго слову, стаўшы заступніцай Евы

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Ева была зведзена мовай анёла, адступілася ад Бога і пайшла насуперак Ягонаму слову. Марыі ж было абвешчана праз мову анёла, і яна зачала Бога, паслухмяная Яго слову. Першая была схілена да непаслухмянасці Богу, а другая – да паслухмянасці Яму. Такім чынам Дзева Марыя стала заступніцай дзевы Евы. Сабраўшы ў сабе ўсё, Хрыстос стаў на чале […]

Папа Францішак абвясціў поўны адпуст з 8 снежня 2023 па 2 лютага 2024 у францішканскіх храмах

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 З нагоды таго, што 800 гадоў таму ў Грэча ў Італіі св. Францішак пажадаў згадаць Нараджэнне Госпада, заснаваўшы традыцыю ўстанаўлення ясляў, Папа Францішак пастанавіў: Пачынаючы з 8 снежня 2023 г. – урачыстасці Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (паводле рыма-каталіцкага календара), да 2 лютага 2024 г. – свята Стрэчання Гасподняга, вернікі Каталіцкай Царквы могуць атрымаць поўны […]

12 дзён на шляху да Божага Нараджэння з Акафістам Найсьвяцейшай Частка I Дзень І (14 снежня)

Грэка-католікі Беларусі #Царква

12 дзён на шляху да Божага Нараджэння з АКАФІСТАМ НАЙСЬВЯЦЕЙШАЙЧастка I ДЗЕНЬ І (14 снежня) – Ікас 1Князь анёлаў быў пасланы з неба сказаць Багародзіцы «Радуйся». Убачыўшы, як Ты, Госпадзе, прыняў цела ад Яе, калі яшчэ ня сьціх бесьцялесны гук ягоных словаў, ён сумеўся і ўсклікнуў: Радуйся, бо дзякуючы Табе радасьць зазьзяе! Радуйся, бо праз […]

Чаму на іконах Нараджэння Хрыстовага каля ясляў адлюстраваны вол і асляня?

Грэка-католікі Беларусі #Царква

#НасустрачРаству. Адкуль узяліся ў пячоры вол і асляня?Тут Анёлы дзівяцца, Роджанага баяцца А вол стаіць, трасецца, Асёл смутна пасвіцца. Пастухі кленчаць, Бога ў целе бачаць Тут жа, тут жа, тут жа, тут жа, тут. Разам з Божым Дзіцяткам, з Марыяй і св. Язэпам, нязменнымі героямі нашых калядак і іконаў з’яўляюцца пастухі, каралі, зорка, а таксама […]

Святыя настаўнікі раскрываюць таямніцы Хрыста, у якім схаваны ўсе скарбы мудрасці і пазнання

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Хоць святыя настаўнікі раскрывалі шмат таямніц і цудаў, а пабожныя душы спазнавалі іх у гэтым жыцці, аднак большую іх частку яшчэ трэба не толькі раскрыць, але і зразумець. Таму неабходна паглыбляцца ў Хрыста, Які ёсць правобразам шчодрай капальні, у нетрах якой схавана мноства скарбаў. І як бы глыбока хтосьці не капаў, усё роўна не дасягне […]

Як шанавалі пахаванне Язафата Кунцэвіча ў Полацкай Сафіі ў 1630-я гады

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 ЯЗАФАТ КУНЦЭВІЧ ПАСЛЯ СМЕРЦІ: ЯК ШАНАВАЛІ ПАХАВАННЕ ЯЗАФАТА КУНЦЭВІЧА Ў ПОЛАЦКАЙ САФІІ Ў 1630-Я ГАДЫПостаць св. Язафата Кунцэвіча дагэтуль застаецца малавядомай шырокай публіцы і даўно ўжо стала дакладна вядомай толькі невялікай частцы каталіцкай супольнасці або тым, хто дагэтуль спрабуе паказаць яго толькі ў змрочных фарбах. З іншага боку, значная колькасць фактаў з яго жыцця і […]

Убогія яслі як знак надзеі і міласэрнасці ў нараджэнні Ісуса Хрыста

Грэка-католікі Беларусі #Царква

#НасустрачРаству. Убогія яслі як знак надзеі для ўбогіхДзіця спавітае, якое ляжыць у яслях, з’яўляецца знакам прыходу ў свет Збаўцы. Калядка звяртае нашу ўвагу на гэтыя яслі як на знак прыходу Бога да чалавека: У яслях ляжыць, хто ж паспяшыць Спяваці Маленькаму: Ісус-Хрысту, Богу існаму Нованароджанаму? Хто ж гэты «Бог існы» — праўдзівы Бог, які выбірае […]