Царква

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Прывітанне! Запрашаем на вечаровую службу ў 17:00 у царкву ў Вільні

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Прывітанне! Сёння на вуліцы шмат святла і пахне вясной. +10. Мы думаем, што гэта добрая нагода, каб выйсці з дому і прыйсці на службу ўвечары ў 17:00.Чакаем. Любім. Абдымаем. ПС: а яшчэ можаце паглядзець ролік са зваротам да расійскіх салдатаў, які сёння выпусціў наш айцец Аляксандр.

Сучасны свет і чалавек: выклікі, разлады і надзея ў святле вучэння Царквы

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Сённяшні свет паказвае сябе адначасова магутным і слабым, здольным да найлепшага і найгоршага, у той час як перад ім распасціраецца шлях да свабоды і няволі, да прагрэсу і рэгрэсу, да братэрства і нянавісці. Больш за тое, чалавек пачынае ўсведамляць, што абавязаны належна кіраваць сіламі, якія сам стварыў і якія могуць прыгнятаць яго або служыць яму. […]

Св. Пётр — скала і кіраўнік Царквы Хрыста з асаблівай уладай ад Бога

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Царква Хрыста абапіраецца на веры ПятраАдзін толькі Пётр быў абраны з усяго свету, каб стаць на чале ўсіх пакліканых народаў, усіх Апосталаў і айцоў Царквы. Хоць сярод народу Божага шмат святароў і шмат пастыраў, аднак усімі імі, уласна кажучы, кіруе св. Пётр пад найвышэйшай уладаю Хрыста. Умілаваныя, Бог паводле сваё велічы даў гэтаму мужу вялікі […]

22 лютага ў Вільні пройдуць біблійныя чытанні з онлайн-трансляцыяй

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Вітанкі ўсім! Заўтра ў чацвер 22.02. а 18-й гадзіне на Bokšto,4 мы збіраемся на Біблійныя чытанні. Будзем чытаць і супольна разважаць над тэкстам 3 раздзелу пісьма апостала Паўла да Рымлянаў. Менавіта заўтра мы прачытаем: “НАМ ДАВЕРАНА СЛОВА БОЖАЕ”. Няма хрысціян, якія не жывуць штодзённым натхненнем Божага Слова! Гэта сапраўдны цуд бачыць як Слова Божае ўваходзіць […]

У Росіцы адбыліся ўрачыстасці ў памяць пра благаслаўлёных мучанікаў марыянаў з удзелам біскупа Буткевіча

Грэка-католікі Беларусі #Царква

https://catholic.by/3/news/belarus/16945-zimovyya-urachystastsi-pamyats-pra-blagasla-ljonykh-muchanika-maryyana-abylisya-rositsy-z-udzelam-biskupa-butkevicha Зімовыя ўрачыстасці ў памяць пра благаслаўлёных мучанікаў марыянаў абыліся ў Росіцы з удзелам біскупа Буткевіча 17 лютага ў Росіцы (Віцебская дыяцэзія, Верхнядзвінскі раён) адбыліся традыцыйныя ўрачыстасці ў памяць пра благаслаўлёных мучанікаў марыянаў: ксяндза Юрыю Кашыру і ксяндза Антонія Ляшчэвіча.

Апостальскае чытанне 19 лютага: Хрыстос прыняў пакуты і пакінуў прыклад для вернікаў

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Апостальскае чытанне сённяшняга дня:Бо на тое вы былí паклíканы; таму што і Хрыстос прыня‌ў паку‌ты за нас, пакінуўшы нам пры‌клад, каб мы ішлі па сляда‌х Яго: Ён граху‌ не ўчыніў, і не было падма‌ну ў ву‌снах Яго; калі Яго ліхасло‌вілі, Ён не ліхасло‌віў у адказ; паку‌туючы, Ён не пагража‌ў, а пакіда‌ў усё Суддзí Пра‌веднаму;Ён грахí […]