Вітанкі ўсім! Заўтра ў чацвер 22.02. а 18-й гадзіне на Bokšto,4 мы збіраемся на Біблійныя чытанні. Будзем чытаць і супольна разважаць над тэкстам 3 раздзелу пісьма апостала Паўла да Рымлянаў. Менавіта заўтра мы прачытаем: “НАМ ДАВЕРАНА СЛОВА БОЖАЕ”. Няма хрысціян, якія не жывуць штодзённым натхненнем Божага Слова! Гэта сапраўдны цуд бачыць як Слова Божае ўваходзіць і адлюстроўваецца ў нашай свядомасці як мы, падчас супольнага чытання, узаемаабагачаем адзін аднаго Божай Мудрасцю! Заўтра арганізуем таксама он-лайн трансляцыю нашых чытанняў, можна будўе он-лайн паўдзельнічаць у дыскусіях. Спасылка будзе за 10 хвілін да пачатку чытанняў у гэтым канале.