Сёння Літва адзначае Дзень абаронцаў свабоды, узгадваючы падзеі студзеня 1991 года, калі савецкія акупацыйныя войскі паспрабавалі пазбавіць Літву яе законнай незалежнасці. Дзякуючы мужнасці і стойкасці гэтых людзей Літва адстаяла сваю свабоду! Дзякуючы іх подзьвігу і мы – беларусы, якія з-за дыктатуры вымушана пакінулі сваю краіну, сёння маем магчымасць атрымаць абарону ад ціску і пераследу. Запрашаю […]
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Айцец Георгій стварыў у Вільні беларускую праваслаўную царкву пасля пераследу ў Беларусі
https://t.me/belsat/111294 Белсат Праваслаўны святар стварыў у Вільні беларускую царкву Айцец Георгій Рой з’ехаў з Беларусі праз пераслед за тое, што падтрымаў пратэст супраць гвалту ў 2020 годзе. Але нават на чужыне ён разам з паплечнікамі здолеў стварыць беларускі куточак – праваслаўную…
Папа Францішак зацвердзіў Рафаэля Татціла вярхоўным архібіскупам Сіра-Малабарскай Каталіцкай Царквы
АБРАНЫ ГАЛАВА СІРА-МАЛАБАРСКАЙ КАТАЛІЦКАЙ ЦАРКВЫ. ПАПА ЗАЦВЕРДЗІЎ ВЫБАР СІНОДАНовым вярхоўным архібіскупам Эрнакуламска-Ангамальскім абраны былы епарх Шамшабадскі Рафаэль Татціл. Аднак Апостальскім адміністратарам Эрнакуламска-Ангамальскай архіепархіі да адклікання Апостальскай Сталіцай застаецца выслужаны епарх Мельбурнскі Боска Путур. У сераду, 10 студзеня 2024 г., у Ватыкане паведамілі, што Папа Францішак зацвердзіў просьбу аб пацвярджэнні выбару, накіраваную дастойным біскупам Рафаэлем Татцілам, […]
Заўтра 11.01 а 18-й гадзіне ў Вільні адбудуцца біблійныя чытанні паслання Апостала Паўла да Рымлян
Усім шчырыя вітанні! Заўтра 11.01 а 18-й гадзіне адбудуцца БІБЛІЙНЫЯ ЧЫТАННІ. Мы разам чытаем і супольна абмяркоўваем. Пасланне Апостала Паўла да Рымлян. Заўтра чытаем Другі раздел гэтай кнігі. Усіх запрашаем!
506 гадоў з дня выхаду пражскага выдання кнігі Скарыны «Песня песням» 9 студзеня 1518 года
НАША ВЕРА.ГІСТАРЫЧНАЕ ВЫДАННЕ СКАРЫНЫ. 9 студзеня (1518 г.)506 гадоў з дня выхаду пражскага выдання Францыска Скарыны – кнігі “ПЕСНЯ ПЕСНЯМ” (“Книга премудраго царя Соломона рекома Песнь песнямъ”) Гэта зборнік інтымна-лірычных песень, ён уваходзіць у склад Старога Запавету.Кніга пачынаецца тытульным лістом з гравюрай, назвай, указаннем: “Зуполне выложена на руский языкъ докъторомъ Францискомъ Скориною з Полоцька”. У […]
Любоў да Бога — унутраная сіла, якая абуджаецца праз пазнанне запаведзяў і Божую дапамогу
Любоў да Бога нельга набыць праз пазнанне запаведзяў. Мы ж не навучыліся ад іншых радавацца святлу, прагнуць жыцця, любіць бацькоў ці выхаванцаў. Гэтак жа, нават нашмат больш, любоў да Бога не заключаецца ў навучанні звонку. У самой сутнасці жывой істоты (кажу пра чалавека) ёсць пэўная сіла розуму, як бы насенне, якое змяшчае ў сабе здольнасць […]
Малітва Рыгор Барадулін: Святы анёле, заступніку і ахоўца маёй душы і зямнога жыцця
НАША ВЕРА.МАЛІТВА. “Святы анёле,Заступніку Боскае волі,Ахоўца мае зямное няволі,I ў цішы, і ў гаманеНе адыходзь ад мяне,Адвядзі ад душы мае стому,Не дай духу зломуСмяротным целам маімЗавалодаць самохаць,Не дай мой клёк запалохаць.Дай моцы сіле маёй,Зняможанай а слабой,Боль незаслужаны патушы,Застацца самім сабойДазволь мне, ахоўца мае душы.На шлях збаўлення мяне скіруй,Калі дзе паддаўся мане, даруй.Як чым зграшыў мінулай […]
Малітва пра дапамогу, падтрымку і вызваленне ад нядолі ад Св. Клімента Рымскага
Просім Цябе, Госпадзе, будзь дапамогай і падтрымкай нашай. Вызвалі тых з нас, хто апынуўся ў нядолі; падымі тых, што ўпалі; прыйдзі на дапамогу тым, хто ў галечы; аздараві нядужых; вярні тых з Твайго народу, хто збіўся з дарогі; накармі галодных; вызвалі нашых вязняў; падымі бяссільных; падбадзёр маладушных; няхай спазнаюць усе народы, што Ты – адзіны […]
Ісус выходзіць з вады і ўздымае свет, адкрываюцца нябёсы і чуецца голас з неба
Ісус выходзіць з вады і разам з сабою ўздымае свет. Ён бачыць, як раскрываюцца нябёсы, якія Адам закрыў сабе і нашчадкам, як і рай быў закрыты яму вогненым мячом. Дух дае сведчанне боству, а менавіта, сыходзіць на роўнага Сабе. І чуецца голас з неба, бо адтуль паходзіў Той, Каму было дадзена сведчанне. Дух бачна сыходзіць […]
06.01.2024 у Берасьці ў грэка-каталіцкай царкве святкаванне Богазьяўленьня Збаўцы Ісуса Хрыста
06.01.2024. Берасьце, грэка-каталіцкая царква сьв. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя. Сьвята Богазьяўленьня Збаўцы нашага Ісуса Хрыста. Усхвалім, верныя, веліч Божае спагадлівасьці да нас. Дзеля нашых правінаў Ён, адзіны чысты і нятленны, стаўся чалавекам, прыняў наша ачышчэньне ў Ярдане, асьвяціўшы воды і нас, і скрышыўшы галовы зьмеяў. Дык зачэрпнем ваду з радасьцю, бо ласка Духа нябачна даецца […]