Ой дай, Божанька, ды здаровейкаКаб яшчэ палятала,Птушкай-жаўранкам ды над родненькім Краем песні спявала.Над валошкавым ды рамонкавымСінявока-бялявымКраем, любай маёй старонкаю, Што авеяна славай.Трапяткой уздымуся птушачкай,Надзіўлюся ўволюДы як ветрыкі ніву гушкаюць На ўраджайную долю,Ды як рэчанькі ўюцца стужкаміМіж лугоў траўна-спелых.Каб я вернаю быць дачушкаюСвайго краю ўмела! І адвечную, і што сённейкаПелі славу старонцыБеларускае – маці родненькайПад яе […]
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Запрашаем на традыцыйныя біблейныя чытанні 14 сакавіка ў Вільні
Шчырыя і сардэчныя вітанні, шаноўныя браты і сёстры! Запрашаем сёння на нашыя традыцыйныя БІБЛІЙНЫЯ ЧЫТАННІ – 18.00 Boksto g.4. Чытаем 3 раздзел паслання апостала Паўла да Рымлян.
Ісус заклікае да пакаяння грэшнікаў і вучыць міласэрнасці і прабачэнню
Ісус усклікаў: «Я прыйшоў заклікаць да пакаяння не праведнікаў, а грэшнікаў» (Лк 5, 32). А таксама: «Не здаровым патрэбны лекар, а хворым» (Мц 9, 12). Такім жа чынам Ісус прыйшоў шукаць згубленую авечку. Акрамя таго, Ён быў пасланы да згубленых авечак дому Ізраіля. Такім жа чынам праз прыпавесць пра драхму Ён ясна сказаў, што прыйшоў […]
13 сакавіка 2024 г. — 11-я гадавіна абрання Папы Францішка
=11-я ГАДАВІНА АБРАННЯ ПАПЫ ФРАНЦІШКА= 13 сакавіка 2024 г. — 11-я гадавіна абрання Папы Францішка. Ягонае служэнне ў складаны час даручаем заступніцтву Багародзіцы, Жыровіцкую Ікону Якой ён асабліва ўшаноўвае. +(Тон 6) Апякунка хрысьціян бездакорная, Хадайніца да Тварца незаменная, не пагардзі маленьнямі грэшнікаў, але, як добрая, сьпешна прыйдзі на падмогу нам, якія клічам Цябе даверліва. Пачуй […]
Кардынал Клаўдзій Гуджэроці заклікаў да салідарнасці з хрысціянамі ў Святой Зямлі
= Кардынал Клаўдзій Гуджэроці заклікаў да салідарнасці з хрысціянамі ў Святой Зямлі= Дыкастэрыя Усходніх Цэркваў заклікае католікаў ва ўсім свеце прыняць удзел у папскім зборы ахвяраванняў для Святой Зямлі, які штогод праводзіцца ў Вялікую пятніцу. “Многія пілігрымы застаюцца далёка ад горада іх мар, у той час як жыхары Святой Зямлі працягваюць пакутаваць і гінуць. Па […]
Св. Аўгустын пра словы Ісуса: «Я – святло свету» і заклік ісці за Ім
«Я – святло свету. Хто ідзе за Мною, той не будзе хадзіць у цемры, але будзе мець святло жыцця» (Ян 8, 12). Адно ў гэтых словах з’яўляецца загадам, другое – абяцаннем. Дык будзем рабіць тое, што Ён загадаў, каб мы не жадалі бессаромна таго, што абяцаў, і каб не сказаў нам на сваім судзе: «Ці […]
Навіны Сусветнага Праваслаўя ў новым аўдыё-фармаце
Навіны СУСВЕТНАГА ПРАВАСЛАЎЯ у НОВЫМ АЎДЫЁ-ФАРМАЦЕ!
Кардынал Канталамеса: прысутнасць Ісуса вызваляе ад страху ў цяжкія моманты жыцця
КАРДЫНАЛ КАНТАЛАМЕСА: ПРЫСУТНАСЬЦЬ ІСУСА ВЫЗВАЛЯЕ АД СТРАХУ У самыя змрочныя моманты нашага жыцьця прысутнасьць Ісуса падтрымлівае нас, нагадаў у сваім трэцім велікапосным казаньні прапаведнік Папскага дому, кардынал Раньера Канталамеса. 8 сакавіка 2024 году ў ватыканскай Зале Паўла VI прагучала казаньне, з якім італьянскі капуцын зьвярнуўся да Папы і Рымскай курыі з нагоды Вялікага посту. Як […]
У Вільні ў беларускай царкве адбудзецца заупакойная літургія 9 сакавіка
Для любові няма перашкодаў! Для любові і смерць не перашкода! Бо Бог ёсць Любоў! Дарагія браты і сёстры, бліжэйшая субота 9.03 – Бацькоўская памінальная субота. На пярэдадні Вялікага Посту – засяроджанае МАЛЕННЕ ЗА СПАЧЫЛЫХ. У нашай беларускай царкве на Bokšto g. 4 а 10-й гадзіне адбудзецца ЗАЎПАКОЙНАЯ ЛІТУРГІЯ. У многіх з нас няма магчымасці наведаць […]
Велікопосныя рэкалекцыі ў Грэка-каталіцкай парафіі Маці Божае Фацімскай у Гародні 10-12 сакавіка 2024
ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ, ГАРОДНЯвул. Гараднічанская 32а10-12 сакавіка 2024 Велікапосныя рэкалекцыіПраводзіць а. Віктар Бохан, рэдэмптарыст 10 сакавіка, нядзеля10.00 – Літургія св. Базыля Вялікагаз рэкалекцыйным навучаннем 11 сакавіка, панядзелак18.00 – літургія св. Яна Залатавуснагаз рэкалекцыйным навучаннем 12 сакавіка, аўторак18.00 – літургія св. Яна Залатавуснагаз рэкалекцыйным навучаннем