Я паміраю за ўсіх, – кажа Госпад, – каб усіх ажывіць праз Сябе, целам Сваім Я адкупіў целы ўсіх. Бо ў Маёй смерці смерць памрэ, і разам са Мной паўстане з упадку людская прырода. Я стаў падобным да вас, сапраўдным чалавекам з роду Абрагама, каб прыпадобніцца ва ўсім да братоў. Св. Павел добра разумеў гэта, […]
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Сёння ў Вялікапосным календары — Ухваленне Святой Багародзіцы і Субота Акафіста
Сёння ў Вялікапосным календары важны дзень — Ухваленне Святой Багародзіцы ці Субота Акафіста. У гэты дзень вернікі праслаўляюць Дзеву Марыю. Лічыцца, што Акафіст Багародзіцы з’явіўся пасля 626 года, калі Канстанцінопаль узялі ў асаду персы. Згодна з паданнем, падзеі адбываліся якраз на пятым тыдні Вялікага посту. У гэты час народ шукаў абароны ў храмах, дзень і […]
Ісус Хрыстос перамог смерць, прыняўшы яе і вызваліўшы жыццё з адхлані
Наш Госпад Ісус Хрыстос быў кінуты пад ногі смерці, але Сам растаптаў яе, як топчуць дарогу. Ён паддаўся смерці і прыняў яе добраахвотна, каб яе знішчыць насуперак яе волі. Наш Госпад пайшоў на смерць, несучы крыж, бо смерць гэтага хацела, але Ён закрычаў на крыжы і вывеў мёртвых з адхлані насуперак жаданню смерці. Смерць забіла […]
Папа Францішак аднавіў тытул «Патрыярх Захаду» у спісе ганаровых званняў
Тытул “Патрыярх Захаду” зноў з’явіўся сярод ганаровых званняў Рымскага пантыфіка. У «Папскім штогодніку» за 2024 г., які выйшаў з друку 9 красавіка, адноўлена гэтае старажытнае найменне, скасаванае ў 2006 г. Бенядыктам XVI. Да апошняга часу поўны спіс тытулаў Папы выглядаў такім чынам: «Біскуп Рыма, Вікарый Хрыста, Пераемнік князя апосталаў, Кіраўнік Паўсюднай Царквы, Вярхоўны пантыфік, Прымас […]
У Мінску праходзіць выстава «З Богам для Беларусі» пра каталіцкіх святароў ХХ стагоддзя
“З Богам для Беларусі”. У Мінску праходзіць выстава, прысвечаная выдатным каталіцкім святарам першай паловы ХХ стагоддзя. Мэта выставы — узгадаць асоб, якія ў свой час прыклалі вялікія высілкі, каб Божае слова гучала ў Беларусі на роднай мове. Падрабязней чытайце на нашым сайце:https://samaranin.by/naviny/z-bogam-dla-belarusi/?lang=be Сардэчна запрашаем усіх ахвотных наведаць выставу па адрасе: г. Мінск, вул. Серафімовіча, д. […]
Параўнанне вінаграднай лазы і ўваскрасення ў вучэнні св. Ірынея Ліёнскага
Вінаградная лаза, пасаджаная ў зямлю, прыносіць плён у адпаведны час, і зерне збажыны, падаючы ў зямлю і прарастаючы, прыносіць у шмат разоў большы плён з дапамогай Духа Божага, які ахоплівае ўсё. Пасля, дзякуючы Божай мудрасці, усё выходзіць на карысць чалавеку, а прымаючы Божае слова, становіцца Эўхарыстыяй, гэта значыць Целам і Крывёй Хрыста. Таксама і нашыя […]
У Полацкай Спаса-Праабражэнскай царкве знойдзены новыя графіці XII-XIX стагоддзяў
Спаса-Праабражэнская царква Полацка адчыняе ўсё новыя старонкі стараж. гісторыі Беларусі. Храм з’яўляецца не толькі ўнікальным помнікам стараж. дойлідства, але і сапраўднай “бібліятэкай” надпісаў-графіці. Яны датуюцца перыядам з XII па XIX ст., а іх колькаць дасягнула чатырох тысяч. У красавіку, у выніку рэстаўрацыйных работ на паўночнай дзверы храма быў расчышчаны фрагмент сцяны, на якой былі знойдзены […]
Пачатак чытання Вялікага пакаяннага канона Андрэя Крыцкага ў анлайн
10 хвілін таму мы пачалі чатаць Вялікі пакаянны канон Андрэя Крыцкага. Калі вы не змаглі дайсці да службы нагамі, але жадаеце прысутнічаць, вось спасылка на анлайн. Стояние Марии и Покаянный канон Андрея Критского на беларускай мове
У Вільні 17 красавіка ўвечары ўспамін Марыі Егіпецкай і чытанне Вялікага пакаяннага канона
Дарагія нашы і любімыя парафіяне! Сёння вечарам мы будзем успамінаць Марыю Егіпецкую і чытаць Вялікі пакаянны канон Андрэя Крыцкага. Чаму гэта важна?Таму што гісторыя жыцця прападобнай архетыпічная, і кожны з нас зможа знайсці сябе ў яе сюжэтах. Кожны зможа паплакаць і атрымаць надзею. Прыходзьце.Мы чакаем вас. Дзе? У нас у царкве на Bokšto 4.Калі? У […]
Майсей вызваліў народ з няволі Егіпта і правёў праз Чырвонае мора, сімвал адкуплення
Калі Майсей вызваліў народ з няволі Егіпта і перавёў яго праз Чырвонае мора, у хвалях якога патанулі войскі фараона, увесь народ заспяваў песню перамогі. Так і мы, атрымаўшы ў хросце адпушчэнне грахоў, павінны аддаць належную падзяку за нябесныя дабрадзействы. Егіпцяне, якія прыгняталі народ Божы, былі вобразам змроку і ўціску. Таму гэта трапны сімвал грахоў, якія […]