23 красавіка Цэрквы візантыйскай традыцыі ўшаноўваюць святога велікамучаніка Юрыя ПераможцуВелікамучанік Георгій (Юрый) Пераможца паходзіць з Кападокіі, як і святыя Васіль Вялікі і Рыгор Багаслоў. Ён вырас у хрысціянскай сям’і – яго бацька прыняў мучаніцкую смерць за Хрыста, а маці, перасяліўшыся ў Палестыну, выхоўвала сына ў набожнасці і хрысціянскай пакоры. Малады Юрый паступіў на службу ў […]
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Прашу вас праз літасць Божую — заклік да любові і міласэрнасці ад Бога праз Паўла
«Прашу вас праз літасць Божую» (пар. Рым 12, 1). Так просіць Павел, а хутчэй, праз Паўла просіць Бог, бо хоча, каб Яго больш любілі, чым баяліся. Просіць Бог, таму што хоча быць не столькі Госпадам, колькі Айцом. Просіць Бог праз міласэрнасць, каб не караць суровасцю. Паслухаем Госпада, Які просіць: паглядзіце і ўбачце ўва Мне сваё […]
23-24 красавіка 1930 г. адбылася Першая Пінская ўнійная канферэнцыя па царкоўнай уніі
+23-24 красавіка 1930 г. адбылася ПЕРШАЯ ПІНСКАЯ ЎНІЙНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ+ =Ініцыятарамі і арганізатарамі гэтага з’езду былі духоўнік Пінскай лацінскай Духоўнай семінарыі беларус а. д-р Казімір Кулак і а. Ян Урбан, а мецэнатам — мясцовы рыма-каталіцкі біскуп Пінскі Зыгмунт Лазінскі, шчыры прыхільнік ідэі царкоўнай уніі. Ён бачыў вострую патрэбу пастырскай апекі ў візантыйскім абрадзе для вернікаў, якія […]
22 красавіка 1828 г. створаны Літоўская і Беларуская грэка-ўніяцкія епархіі замест чатырох уніяцкіх
22 красавіка 1828 г. было прынята рашэнне аб стварэнні, асобна ад каталіцкай, грэка-ўніяцкай духоўнай калегіі і аб скасаванні чатырох уніяцкіх епархій. Замест іх былі ўтвораны Літоўская і Беларуская епархіі. Яны былі вялікія, расцягнутыя. Беларуская, напрыклад, – ад Курляндскай губерні да Херсонскай. Гэта прыводзіла да таго, што іх цэнтры знаходзіліся далёка ад ускраін. Гэтыя захады рабіліся […]
22 красавіка 1794 г. у Расійскай імперыі прынялі ўказ аб вяртанні уніятаў у праваслаўе
22 красавіка 1794 г. у Расійскай імперыі быў прыняты ўказ аб ліквідацыі ўсялякіх перашкод для вяртання ўніятаў у праваслаўе. Да яго была дададзена пастырская грамата Мінскага, Ізяслаўскага і Браслаўскага праваслаўнага архібіскупа Віктара Садкоўскага да ўніятаў. У ім, як і ва ўказе ад 17 мая, Кацярына ІІ падкрэслівала, каб ніхто з духоўных або свецкіх іншаверных “у […]
Беларускі філасофскі клуб абмяркуе тэму «Ці можа быць вайна свяшчэннай?» 24 красавіка
Ці можа быць вайна свяшчэннай? Запрашаем паразважаць разам з Беларускім філасофскім клубам на тэму «Ці можа быць вайна свяшчэннай?» Калі: 24 красавіка (серада) у 18.30. Дзе: у прыходскім доме на Bokšto g. 4.
У Вільні на нядзельным богаслужэнні спяваюць малітву Наталлі Арсенневай за свабоду і шчасце краіны
«Зрабі свабоднай, зрабі шчаслівай, краіну нашу і наш народ» Напрыканцы нядзельнага богаслужэння штораз мы спяваем «Малітву» Наталлі Арсенневай. Усе, хто хоць раз прысутнічаў на службе, кажуць, што гэта адзін з самых шчымлівых момантаў. Многія не стрымліваюць слёз. «Зрабі свабоднай, зрабі шчаслівай, краіну нашу і наш народ», – просім у Бога мы кожную нядзелю. І верым, […]
Св. Рыгор Вялікі пра вечнае жыццё і духоўную радасць вернікаў
«Авечкі Мае слухаюць голас Мой, і Я ведаю іх, і яны ідуць за Мною, і Я даю ім вечнае жыццё» (пар. Ян 10, 14-16). Кажа пра іх таксама крыху вышэй: «Калі хто ўвойдзе праз Мяне, будзе збаўлены, і ўвойдзе, і выйдзе, і знойдзе пашу» (Ян 10, 9). Увойдзе да веры, выйдзе ад веры да бачання […]
Пачынаецца служба Беларускай праваслаўнай супольнасці ў Вільні з анлайн-трансляцыяй на YouTube
Нагадваем, што ўжо пачынаецца служба. Далучыцца да яе анлайн можна на нашым канале на YouTube. Падтрымаць беларускі праваслаўны прыход можна праз адну з гэтых платформаў: Patreon (для бяспечных данатаў з Беларусі),BYSOL (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы),PayPal (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы).
20 красавіка 2007 г. у Лондане памёр Гай Пікарда, даследчык беларускай гісторыі і музыкі
20 красавіка 2007 г. у Лондане памёр Гай Пікарда, ангельскі даследчык беларускай гісторыі і культуры, грамадска-культурны і рэлігійны свецкі дзеяч беларускага замежжа ў Вялікабрытаніі, музыколаг, фалькларыст, скарыназнавец, архівіст, выдавец і аранжыроўшчык беларускай царкоўнай музыкі. Гай Пікарда паходзіў са старажытнай брэтонскай сям’і. Вучыўся ў Оксфардскім і Сарбонскім універсітэтах, стаў запатрабаваным адвакатам, спецыялістам па міжнароднаму спадчыннаму праву. […]