Сёння, як і кожную нядзелю, вернікі беларускага праваслаўнага прыхода ў Вільні сабраліся на Літургію. Любы жадаючы можа далучыцца да яе анлайн па спасылцы. Падтрымаць нас можна праз адну з гэтых платформаў: Patreon (для бяспечных данатаў з Беларусі),BYSOL (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы),PayPal (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы). Воскресная служба в беларуском православном приходе а Вильнюсе […]
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
14 красавіка 2024 — Нядзеля Жанчынаў Міраносіцаў у Грэка-каталіцкай Царкве Беларусі
14 красавіка 2024 – Нядзеля Жанчынаў Міраносіцаў Сказаўшы міраносіцам “Радуйцеся”, Ты суняў плач прамаці Эвы ўваскрасеньнем Тваім, Хрысьце Божа,і апосталам Тваім загадаў прапаведаваць: “Збаўца ўваскрос з магілы.(Кандак міраносіцаў, Тон 2) + + +Шчыра віншуем ўсіх жанчынаў – верніцаў Хрыста ў БГКЦ, што наведваюць нашыя храмы і капліцы. Дзякуем ім за малітоўную і матэрыяльную падтрымку, за […]
Крыж Хрыстовы — каштоўны дар, які прыносіць жыццё і вызваленне чалавеку
Каштоўны і жыватворны крыж ХрыстовыО найкаштоўнейшы дар крыжа! Паглядзі, які цудоўны выгляд яго! Ён не мае ў сваім выглядзе сумесі дабра і зла, як вядомае дрэва ў Эдэме, але ўсю яго красу і прыгажосць люба сузіраць і адчуваць. Бо гэта дрэва нараджае жыццё, а не смерць; яно асвятляе, а не зацяняе; яно ўводзіць у рай, […]
Папа Францішак выказаў спачуванне жыхарам Казахстана праз паводкі 2024 года
+Папа Францішак выказаў спачуванне жыхарам Казахстана+=10 красавіка 2024 г. у канцы агульнай аўдыенцыі Папа Францішак прывітаў тысячы пілігрымаў, якія сабраліся на плошчы Святога Пятра і заклікаў іх «не забывацца на братоў і сёстраў, якія так шмат пакутуюць з-за канфліктаў». =Папа выказаў так сама спачуванне жыхарам Казахстана, якія пацярпелі ад наймацнейшай за апошнія 70 гадоў паводкі, […]
13 красавіка ў Вільні пройдзе першая устаноўчая асамблея Літоўскага Экзархату Усяленскага патрыярхату
Літаральна праз два дні, у суботу, 13 красавіка, у Вільні пройдзе першая устаноўчая асамблея Літоўскага Экзархату Усяленскага патрыярхату. Простымі словамі — вялікая сустрэча праваслаўных хрысціян Літвы, што належаць да гэтага патрыярхату. На яе запрашаюць усіх жадаючых сяброў прыходаў (прыхаджан беларускай царквы — у тым ліку). Аднак галасаваць на асамблеі зможа толькі прадстаўнік (у нашым прыходзе […]
Сёння а 18-й гадзіне Біблійныя чытанні 4 раздзела апостала Паўла да Рымлян
Сёння а 18й гадзіне Біблійныя чытанні – 4 раздзел апостала Паўла да Рымлян. Запрашаем усіх ахвочых!
Тыднёвае кола богаслужэнняў у Грэка-каталіцкай Царкве Беларусі: значэнне і сэнс кожнага дня
Тыднёвае кола богаслужэнняў – калі, да каго і пра што молімся?У аснове парадыгмы руху чалавечага жыцця ляжыць гісторыя стварэння Богам свету за 6 дзён і адпачынку – на сёмы дзень. Мы шэсць дзён працуем, а адзін дзень – прысвячаем Богу, вызваляючы сябе ад зямных клопатаў. І гэтым сёмым Гасподнім днём, які займае важнае месца ў […]
Грэка-каталіцкая парафія Хрыста Чалавекалюбца адзначыла свята ў Маладзечне 7 красавіка 2024
+СВЯТА ХРЫСТА ЧАЛАВЕКАЛЮБЦА ў МАЛАДЗЕЧНЕ+ У Нядзелю Тамаша – 7 красавіка 2024 года грэка-каталіцкая парафія Хрыста Чалавекалюбца ў Маладзечне адсвяткавала парафіяльнае свята. =Перад іконай Міласэрнага Хрыста Чалавекалюбца вернікі маліліся за ўсіх парафіянаў – прысутных і адсутных- і за ўсіх жыхароў горада Маладзечна ды наваколля; узгадалі блаславёнага Міхала Сапоцьку, які нарадзіўся ў недалёкай вёсцы Юшаўшчына (побач […]
Рамонт беларускай праваслаўнай царквы ў Вільні працягваецца, патрэбна падтрымка
Беларускі праваслаўны прыход у Вільні знаходзіцца ў сэрцы Старога горада. Побач з месцам, дзе збіраліся паўстанцы напярэдадні 1863 года. (Так-так, мы суседзі са знакамітай «Карчмой 1863»). Адна з умоваў арэнды — рамонт памяшканняў. Зараз будаўнікі працуюць у галоўнай залі, дзе звычайна праходзяць службы. Калі вы рабілі рамонт дома, то памятаеце, як разлічваеш, бывае, на адзін […]
Радаўніца: роздумы пра памяць і традыцыі ў вершы Рыгора Барадуліна
Радаўніца… Радавацца ці не таму, Што радоўку тлумлівую адбываеш, Што паклоны апошнія адбіваеш Гасцяванню зямному свайму. Радаўніца… Рада ніца чало Нахінуцца ля ціхага ўзгорка, Дзе палын прачынаецца горка, Дзе самоту ўбакі павяло. Радаўніца… Радавод нагадаць Пра сябе не забудзе маўкліва. Жорны хмараў Срабрыстага мліва Просіць змрок на душу нагайдаць, Радаўніца… Радавод даўніну Цёмнымі апаўе каранямі. […]