Ффух!Ну і жарышча! У нас толькі што скончылася служба, а хто не прыйшоў, мы будзем (вельмі моцна будзем) чакаць вас заўтра раніцай на літургіі. Прыходзьце! Калі: 21 ліпеня 2024, 10:00 раніцыДзе: Bokšto g. 4 З сабой мець запас вады і панамку ад сонца! А для тых, хто не можа далучыцца фізічна, ёсць анлайн-трансляцыя на нашым […]
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Запрашаем на вячэрнюю службу ў царкве праз 10 хвілін і на ранішнюю літургію заўтра ў 10
Я тут насупраць нашай царквы даядаю бургер і праз 10 хвілін чакаю ўсіх на вячэрнюю службу! А калі не зможаце сення, прыходзьце заўтра ў 10 на літургію 🙂
20 ліпеня ўшаноўваюць святога прарока Іллю ў цэрквах ўсходняй традыцыі
20 ліпеня цэрквы ўсходняй традыцыі ўшаноўваюць святога слаўнага прарока Іллю. Ён здаўна быў папулярны на беларускіх землях. Святы Ілля – прарок, жыццё якога апісана ў кнігах Старога Запавету (1 Вал. 17.1-19; 18; 21.17-28; 2 Вал. 1.3-17; 2.1-18. Сір. 48, 1-11). Ілля прарочыў у паўночным Ізраільскім царстве падчас праўлення цара Ахава (874-853 да н.э.). Ахаў, жадаючы […]
Папа Францішак прызначыў ксяндза Андрэя Зноску дапаможным біскупам Пінскай дыяцэзіі
https://catholic.by/3/news/belarus/17570-pavedamlenne-apostalskaj-nuntsyyatury-respublitsy-belarus-ab-pryznachenni-dapamozhnaga-biskupa-pinskaj-dyyatsezii Паведамленне Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь аб прызначэнні дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі Сёння, 19 ліпеня 2024 года, Яго Святасць Папа Францішак прызначыў ксяндза Андрэя Зноску, да гэтага часу пробашча парафіі Божай Міласэрнасці ў горадзе Ліда Гродзенскай дыяцэзіі, дапаможным біскупам Пінскай дыяцэзіі, надаючы яму тытулярны пасад Скардоны.
Асноўныя літургічныя кнігі і іх роля ў царкоўных богаслужэннях
Усе царкоўныя богаслужэнні здзяйсняюцца ў адпаведнасці з літургічнымі кнігамі. Гэтыя кнігі змяшчаюць не толькі тэксты малітваў, але таксама важныя ўказанні для святароў, дыяканаў ці алтарнікаў, як гэтыя богаслужэнні звяршаць. Коратка пра найбольш важныя богаслужэбныя кнігі. Пачынаецца гэты спіс, вядома ж, з самой кнігі Евангелля. У ёй змешчаны Евангеллі паводле Мацвея, Марка, Лукі і Яна, якія […]
Чаму ў хрысціянстве існуе толькі сем сакрамантаў і іх духоўнае значэнне
Чаму ёсць толькі сем сакрамантаў? Хрыстос пры ўстанаўленні сакрамантаў, патрэбных душы, зыходзіў з цялесных патрэбаў кожнага чалавека, якіх сем: нараджэнне, узрастанне, яда і піццё, прыманне лекаў у хваробах, абарона ад непрыяцеляў, атрыманне пэўнага ўраду і жаніцьба. Так, як чалавек нараджаецца целам, расце, есць і п’е, прымае лекі ў хваробах, зброяй абараняецца ад непрыяцеляў, займае пэўныя […]
17 ліпеня ўшаноўваем памяць блаславёнага біскупа Пятра Паўла Гойдыча
17 ліпеня ўшаноўваем памяць блаславёнага святамучаніка Пятра Паўла Гойдыча, біскупа ПрэшаўскагаПрэшаўскі грэка-кататаліцкі біскуп Павел Гойдыч не адступіў ад Царквы ў часы камуністычнага пераследу ў Чэхаславакіі. Прайшоўшы турму, розныя катаванні — фізічныя і псіхалагічныя, памёр у вязніцы як мужны сведка Хрыста. Пётр Гойдыч нарадзіўся 17 ліпеня 1888 года ў сям’і грэка-каталіцкага святара Стэфана Гойдыча і Ганны […]
Біскуп Павел Гойдыч памёр у вязніцы 17 ліпеня 1960 года ў дзень свайго 72-годдзя
адоў. Не дачакаўшыся, аднак, свабоды, біскуп Павел Гойдыч памёр у вязніцы 17 ліпеня 1960 г. у дзень, калі яму споўнілася 72 гады. Перад смерцю прыступіў да св. споведзі і прыняў Святое Прычасце з рук рыма-каталіцкага святара Францішка Враны, які таксама быў у вязніцы, падобна, як і шмат іншых святароў у тыя цяжкія для Царквы ў […]
Арцыбіскуп Станеўскі ў Тракелях даверыў Богу лёс Бацькаўшчыны праз заступніцтва Марыі
https://catholic.by/3/news/belarus/17558-artsybiskup-stane-ski-trakelyakh-daveryts-bogu-praz-zastupnitstva-maryi-ljos-nashaj-batska-shchyny Арцыбіскуп Станеўскі ў Тракелях: даверыць Богу праз заступніцтва Марыі лёс нашай Бацькаўшчыны Штогадовы фэст у гонар Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі ў Тракелях (Радунскі дэканат) завяршыўся 13 ліпеня ўрачыстай Імшой з удзелам іерархаў і некалькіх тысяч вернікаў.
У Полацку адбыліся агульнацаркоўныя сьвяткаваньні ў грэка-каталіцкай царкве 14 ліпеня 2024
У грэка-каталіцкай царкве ў Полацку, у нядзелю, 14 ліпеня 2024 году адбыліся агульнацаркоўныя сьвяткаваньні, якія ўзначальваў Апостальскі Адміністратар грэка-католікаў у Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек). Такое сьвята адбываецца тут штогод, у нядзелю пасьля 11 ліпеня, на ўспамін мучаніцтва ў гэты дзень у 1705 годзе Полацкіх мучанікаў – манахаў-базыльянаў. У Год малітвы – 2024, на шляху да […]