Царква

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

25 жніўня ўшаноўваем памяць блаславёнага Мятода Дамініка Трчкі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

25 жніўня ўшаноўваем памяць бласл. Мятода Дамініка ТрчкіНарадзіўся 6 ліпеня 1886 г. у Фрыдлянце-над-Остравіцамі, што ў Маравіі (Чэхія). Быў наймалодшым з сямі дзяцей. Пачатковую школу скончыў у родным горадзе, затым вучыўся ў гімназіі ў Містаку і ў рэдэмптарыстаў у Чэрвенцы каля Аламоўца. У 1902 г. уступіў у Кангрэгацыю Найсвяцейшага Адкупіцеля (CSsR). Пасьля тэалагічных студыяў 17 […]

Сёння ўвечары ў Вільні будзе Вячэрня і споведзь, заўтра Літургія і святкаванне памяці Св. Апостала Балтрамея

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Добрай суботняй раніцы ўсім! Сёння ў вечары а 18-й гадзіне будзе Вячэрня, споведзь, размовы. Заўтра ў Нядзелю а 10.00 Літургія і сябрына. Заўтра таксама каталіцкая беларуская грамада святкуе памяць Св. Апостала Балтрамея. Пасля Літургіі таксама можам павіншаваць нашых братоў і сясцёр і схадзіць ва Ужупіс.

Праз простых людзей крыж атрымаў перамогу і распаўсюдзіўся па ўсім свеце

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Праз простых людзей крыж атрымаў перамогу, і пры гэтым ва ўсім свеце. Навука крыжа не датычыла звычайных спраў, але Бога, праўдзівай рэлігіі, жыцця паводле Евангелля і будучага суда. Усіх неадукаваных і простых перамяняла ў мудрацоў. Паглядзі, як тое, што з’яўляецца глупствам у Бога, перавышае мудрасцю людзей, а тое, што слабое ў Бога, мацнейшае за людзей. […]

31.08 аўтобуснае падарожжа па цікавостках Усходняй Беларусі: Зэмбін, Крупкі, Белая Царква і іншыя

Грэка-католікі Беларусі #Царква

31.08 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа “ЦІКАВОСТКІ ЎСХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ”! Маршрут: Зэмбін – Крупкі – Белая Царква – Старая Беліца – Вароніна – Смаляны (≈500 км) Мы пачнем наша падарожжа зь мястэчка ЗЭМБІН, што зьдзівіць велічным касьцёлам Панны Марыі (1810) і чароўнымі мазаікамі Надзеі Хадасевіч-Лежэ. Пасьля наведаем КРУПКІ, дзе агледзім сядзібу Сьвяцкіх у стылі мадэрн, […]

У Лядску на Шчучыншчыне ўрачыста адзначаць 600-годдзе парафіі святога Станіслава

Грэка-католікі Беларусі #Царква

https://catholic.by/3/news/announcements/17705-u-lyadsku-na-shchuchynshchyne-z-udzelam-ierarkha-urachysta-adznachats-600-goddze-z-chasu-zasnavannya-parafi У Лядску на Шчучыншчыне з удзелам іерархаў урачыста адзначаць 600-годдзе з часу заснавання парафі У суботу 24 жніўня ўрачыста адзначаць 600-годдзе з часу заснавання парафіі святога Станіслава, біскупа і мучаніка, у Лядску (Гродзенская дыяцэзія, Шчучынскі дэканат).

Беларускі фатограф Сяргей Плыткевіч завяршыў каляндар “Беларусь. Погляд праз стагоддзі” на 2025 год

Грэка-католікі Беларусі #Царква

НАШЫ ВЫДАННІ.КРАЯЗНАЎЧЫ КАЛЯНДАР-2025. Беларускі фатограф #СяргейПлыткевіч з камандай завяршылі працу над каляндаром “Беларусь. Погляд праз стагоддзі”.Аддалі падрыхтаваны макет у друкарню. Для тых, хто жадае атрымаць дадатковую інфармацыю і, магчыма, падтрымаць праект, спасылка … Таксама аўтар працуе над стварэннем фотаальбома пра Навагрудак – да юбілея горада і з мэтай раскрыцця яго турыстычнага патэнцыялу. https://planetabelarus.by/publications/belarus-poglyad-praz-stagoddzi/ #СяргейПлыткевіч

Маці Дзева Марыя ўзнялася ў нябесную хвалу перад Унебаўзяццем, несучы ласкі людзям

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Падумай, наколькі справядліва было, што яшчэ перад Унебаўзяццем цудоўнае імя Марыі заяснела па ўсёй зямлі; што перш, чым веліч Марыі дасягнула неба, Яе незвычайная слава разышлася паўсюль. Належала, каб таксама з увагі на хвалу свайго Сына Маці Дзева спачатку заваладарыла на зямлі, а пасля ўвайшла ў нябесную хвалу; каб спачатку з’явілася ўнізе, а пасля ўвайшла […]

Аматарская капэла “Гоман” запрашае на канцэрт творчасці Станіслава Манюшкі 24 жніўня

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Аматарская музычная капэла “Гоман” з задавальненнем запрашае вас на наш канцэрт, прысвечаны выбітнаму кампазітару Станіславу Манюшку, які ўнёс неацэнны ўклад у развіццё беларускай, польскай ды літоўскай музыкі. Вы зможаце пачуць творы, якія, нажаль, рэдка выконваюцца ў Беларусі.Мы ўпэўненыя, што пасля гэтага канцэрту станеце аматарам_кай яго творчасці, бо вас чакае музыка неверагоднай прыгажосці! 24 жніўня 202419:30 […]

Спасылка на трансляцыю царкоўнай службы для тых, хто не змог дайсці да царквы

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Прывітанне! Хто з-за перакрытых вуліц не змог дайсці да царвы – вось спасылка на трансляцыю https://www.youtube.com/live/vyTQZwqbK2A?si=t3SkNJDpWkZ8yuF_

Абраз Маці Божай Браслаўскай — шанаваная хрысціянская святыня Беларусі ў касцёле Браслава

Грэка-католікі Беларусі #Царква

НАША ВЕРА.УШАНАВАННЕ БАГАРОДЗІЦЫ. МАЦІ БОЖАЯ “БРАСЛАЎСКАЯ”.1⃣Абраз Маці Божай Браслаўскай, абраз Маці Божай Валадаркі азёраў — адна з хрысціянскіх святынь на Беларусі. Знаходзіцца ў галоўным алтары касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (г. Браслаў, Віцебшчына). На тэрыторыі браслаўскай парафіі быў праваслаўны манастыр, які ўзнік у XV ст. па фундацыі віленскага ваяводы Войцеха Манівіда на востраве возера Неспіш. У першай пал. […]