8 верасня – свята Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы. Свята бярэ пачатак з урачыстага асвячэння святыні святой Ганны ў Ерусаліме. Паводле традыцыі на тым месцы стаяў дом, у якім нарадзілася Багародзіца. Паводле старажытных апокрыфаў і больш позняга протаевангелля Якуба бяздзетныя Якім і Ганна мелі відзенне анёла, які спавясціў ім, што ад іх народзіцца дачка, якая адыграе вялікую […]
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Беларуская праваслаўная супольнасць у Вільні прапануе трансляцыю і падтрымку праз Patreon, BYSOL, PayPal
А калі вы не можаце да нас прыйсці, мы падрыхтавалі для вас трансляцыю. Вось тут. Patreon (для бяспечных данатаў з Беларусі),BYSOL (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы),PayPal (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы).
8 верасня — свята Нараджэння Дзевы Марыі з урачыстай літургіяй і сябрынай у Вільні
На нядзелю 8-га верасня прыпадае свята НАРАДЖЭННЯ ДЗЕВЫ МАРЫІ. Інакш кажучы, Дзень Нараджэння Багародзіцы. Не мы, але ЯНА сама запрашае ўсіх нас на гэтую ўрачыстасць! Святкуем з вечара. Сёння ў суботу а 18-й гадзіне СВЯТОЧНАЯ ВЯЧЭРНЯ з ліціёй (асвячэнне хлеба, віна і алею). Заўтра святочная Літургія на гонар НАРАДЖЭННЯ БАГАРОДЗІЦЫ пачнецца а 10-й гадзіне. І […]
Біблійныя чытанні ў доме з разбітай шыбай на Bokšto,4 у чацвер а 18-й гадзіне
Разбітыя шыбы гэта канешне цікава, АЛЕ значна цікавей – БОЖАЕ СЛОВА! Сёння чацвер і мы традыцыйна збіраемся на біблійныя чытанні. Пачатак а 18й гадзіне ў доме з разбітай шыбай па адрасу Bokšto,4
В Вильнюсе ночью разбили окно храма из пневматики, подозревают провокации КГБ
В окно нашего храма сегодня ночью кто-то стрелял из пневматики. Разбили стекло. Я не думаю, что это случайность, потому что сегодня же ночью стреляли по окнам Центра беларуской культуры в Вильнюсе, вчера неизвестные массово звонили местным беларусам, задавали странные вопросы о Тихановской и вытаскивали личные данные, а несколько недель назад были разбиты окна в магазинчике […]
Шчасьлівыя ўбогія духам і прасьледаваныя за праўду ў валадарстве нябесным
У валадарстве Тваім успомні нас, Госпадзе. Шчасьлівыя ўбогія духам, бо іх ёсьць валадарства нябеснае. Шчасьлівыя тыя, што тужаць, бо яны суцешацца. Шчасьлівыя ціхія, бо яны атрымаюць у спадчыну зямлю. Шчасьлівыя тыя, што маюць голад і смагу справядлівасьці, бо яны насыцяцца. Шчасьлівыя міласэрныя, бо яны зьведаюць міласьць. Шчасьлівыя чыстыя сэрцам, бо яны ўбачаць Бога. Шчасьлівыя міратворцы, […]
Уніяцкія храмы ў Шклове: гісторыя царквы Пятра і Паўла і лёс Ушэсця Хрыстова
Дзе ў Шклове знаходзіліся ўніяцкія храмы? Пра царкву Пятра і Паўла, ад якой да нашага часу захаваліся толькі муры, пра лёс царквы Ушэсця Хрыстова, звесткі пра якую захаваліся толькі ва ўспамінах мясцовых старажылаў, пра сям’ю, якая намагалася захаваць царкоўную маёмасць пад час вайны, расказвае краязнаўца Аляксандр Грудзіна.https://radiomaria.by/audyyateka/106-strachanyya-svyatyni/2363-strachanyya-svyatyni-vypusk-35 Радыё Марыя – Страчаныя святыні. Выпуск 35
Тамаш Кемпійскі пра важнасць Божых слоў і вернасць у любові да канца
Слухай, сыне, Мае словы, словы найсаладзейшыя, большыя за ўсю ўмеласць філосафаў і мудрацоў гэтага свету. «Словы Мае – гэта дух і жыццё» (пар. Ян 6, 63), і не можа іх мерыць розум чалавека. Не трэба імі карыстацца дзеля марнага ўпадабання, але ў цішы ўслухоўвацца і прымаць іх з вялікай пакораю ды любоўю. Таму сказаў я: […]
Св. Аўгустын пра Божую міласэрнасць і ўратаванне праз Ягня Божага
Браты, у нас не было ніякіх добрых учынкаў; усе былі дрэнныя. І хоць такімі былі ўчынкі людзей, аднак Божая міласэрнасць не пакінула іх. Бог паслаў свайго Сына ўратаваць нас. Ні золатам ці срэбрам, але Яго пралітай каштоўнай крывёю. Ён стаў Ягнём без заганы, якога павялі на забіццё дзеля заплямленых правінамі авечак (калі толькі заплямленыя, а […]
1 верасня адзначаецца пачатак царкоўнага года ў Царкве візантыйскага абраду
1 верасня — пачатак царкоўнага года, які паводле старазапаветнай традыцыі пачынаўся восенню. Гэтая практыка прынялася таксама ў Візантыі. У гэты дзень у цэрквах чытаецца ўрывак з Евангелля пра Ісуса, што прыйшоў у назарэцкую сінагогу і навучаў там сабраных. Разгарнуўшы кнігу Ісаі, Ён прачытаў сабраным словы пра Месію, Які прыйшоў абвяшчаць спакой, збаўленне, свабоду і «год […]