Царква

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

У Вільні адкрываецца Размоўны клуб літоўскай мовы пры парафіі з айцом Віталіусам Моцкусам

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

РАЗМОЎНЫ КЛУБ ЛІТОЎСКАЙ МОВЫ адкрываецца пры нашай парафіі. Вядучы і настаўнік – святар Віталіус Моцкус. Сустрэчы будуць адбывацца па аўторках а 18й гадзіне. Айцец Віталій будзе дапамагаць нам загаварыць па-літоўску, зразумець логіку літоўскай мовы і адчуць яе прыгажосць. Такім чынам, заўтра а 18й гадзіне ПЕРШАЯ СУСТРЭЧА КЛУБА ЛІТОЎСКАЙ МОВЫ. Bokšto g.4 Парафіяльны дом беларускай царквы.

У Полацку ўрачыста вярнулі мошчы сьв. Язафата ў катэдру сьв. Сафіі пасля вайны

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 тэдру сьв. Сафіі, адноўленую пасьля зьнішчэньняў ваеннага часу. Полацак, гэтак жа як і Вільня, урачыста сустракаў свайго сьвятога. Гэтае ўрачыстае вяртаньне сьвятых мошчаў архібіскупа Язафата ў яго катэдру сьв. Сафіі ў Полацку сталася пачаткам аднаўленьня моцна пацярпелай Уніяцкай Царквы і духоўнага адраджэньня народу пасьля перажытай катастрофы. Пасьля Паўночнай вайны мошчы сьв. Язафата апынуліся ва ўладаньнях […]

Сёння дзень смерці Сяргея Паўловіча, выбітнага беларускага педагога і багаслова

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Сёння дзень смерці СЯРГЕЯ ПАЎЛОВІЧА – выбітнага беларускага педагога, багаслова, царкоўна-грамадскага дзеяча міжваеннага часу. Сяргей Паўловіч – складальнік Закону Божага на беларускай мове. Па гэтаму падручніку у міжваенны час вывучалі Біблію тысячы беларускіх дзяцей. Сяргей Паўловіч быў выкладчыкам Віленскай беларускай гімназіі, рэдактарам часопіса «Летапіс Таварыства беларускае школы», рэдактарам “беларускага календара”, рэдактарам беларускага праваслаўнага дзіцячага часопіса […]

14 верасня — свята Узвышэння Пачэснага і Жыватворчага Крыжа ў памяць адшукання Крыжа Гасподняга

Грэка-католікі Беларусі #Царква

14 верасня – свята Узвышэння Пачэснага і Жыватворчага Крыжа Крыж – сімвал нашай веры, цана, заплачаная Хрыстом за адкупленне чалавецтва, знак Яго Мукаў і перамогі над пеклам і смерцю – сімвал Уваскрасення. Свята ўстаноўлена ў памяць адшукання Крыжа Гасподняга, якое адбылося, паводле царкоўнага падання, у 326 г. паблізу Ерусаліма на месцы Укрыжавання Ісуса Хрыста — […]

Святкаванне Узвышэння Хрыстовага Крыжа 15 верасня ў беларускай царкве BOKŠTO, 4

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Заўтра святкуем падзею Узвышэння Хрыстовага Крыжа! Таямніца бяссілля Бога, якім перамагаецца сіла зла і смерці! Знак Божай бязмежнай любові! Літургія пачнецца заўтра 15га верасня а 10й гадзіне раніцы ў нашай беларускай царкве па адрасу BOKŠTO, 4. Сёння у суботу 14га а 18й гадзіне Вячэрня, споведзь, размовы.

Папа Францішак прызначыў айца Штэфана Ліпке дапаможным біскупам у Новасібірску

Грэка-католікі Беларусі #Царква

https://catholic.by/3/news/world/17773-papa-frantsishak-pryznachy-dapamozhnaga-biskupa-dyyatsezii-peramyanennya-pana-novasibirsku Папа Францішак прызначыў дапаможнага біскупа дыяцэзіі Перамянення Пана ў Новасібірску Святы Айцец Папа Францішак прызначыў айца Штэфана Ліпке, езуіта, дапаможным біскупам дыяцэзіі Перамянення Пана ў Новасібірску (Расійская Федэрацыя), надаўшы яму тытулярную катэдруу ў Арэне.

Царква Святога Георгія ў Давыд-Гарадку — помнік XVII стагоддзя з унікальным іканастасам 1751 года

Грэка-католікі Беларусі #Царква

НАША ВЕРА.ПРАВАСЛАЎНЫЯ МАРШРУТЫ : ПІНСКАЕ ПАЛЕССЕ. “Царква Святога Георгія ў Давыд-Гарадку – помнік народнага дойлідства, пабудавана ў XVII стагоддзі. Гэта цудоўны прыклад таго, як будавалі нашы продкі. Унікальнай асаблівасцю царквы з’яўляецца іканастас 1751 года (калі вы бываеце ў мастацкім музеі ў Мінску, звярніце ўвагу на прыгожыя царскія вароты, якія займаюць цэнтральнае месца ў экспазіцыі — […]

Псальміст пра шчасце і сілу ў Госпадзе ў нябесным Ерусаліме

Грэка-католікі Беларусі #Царква

«Якія мілыя Твае шатры, Госпад Сілаў! Знемагае і імкнецца душа мая ў двары Госпада» (Пс 84, 2), гэта значыць да велічы нябеснага Ерусаліма, які з’яўляецца жыллём Бога. Псальміст тлумачыць, чаму ён імкнецца ў шатры Госпада. Вось жа таму, Госпадзе, Божа нябесных Сілаў, Валадар мой і Божа, што «шчаслівыя, хто жыве ў доме Тваім» (Пс 84, […]

Шчасце сузіраць Бога абяцана людзям чыстага сэрца і міратворцам

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Шчасце сузіраць Бога было справядліва абяцана людзям чыстага сэрца. Бо вочы, прызвычаеныя да цемры, не могуць глядзець на бляск праўдзівага святла. Тое, што будзе для светлых душ шчасцем, для забруджаных будзе карай. Таму нам трэба адвярнуць вочы ад змроку зямных марнасцяў, ачысціць іх ад усялякага граху, каб асветлены зрок мог радавацца непараўнальным выглядам Бога. Зразумела, […]