Сёння дзень смерці, ці, дакладней, дзень забойства Рамана Бандарэнкі! Трагічная падзея, якая ўзрушыл…

Сёння дзень смерці, ці, дакладней, дзень забойства Рамана Бандарэнкі! Трагічная падзея, якая ўзрушыла сэрцы мільёнаў беларусаў. Памятаю як у гэты дзень у 2020м годзе вечарам мы прызначылі Паніхіду ў Гродзенскім саборы і храм быў літаральна перапоўнены. Цэлы дзень на саборнай званніцы званіў звон у яго памяць і як знак вялікай трагедыі, як заклік да малітвы аб спыненні гвалту.
Сёння ў чарговую гадавіну смерці Рамана ўсіх , хто жадае і можа запрашаем далучыцца да малітвы памяці ў нашай віленскай беларускай царкве па адрасу BOKŠTO, 4 a 18й гадзіне! Памолімся як за Рамана, так і за ўсіх загінулых падчас мірных пратэстаў і за людзей, закатаваных у беларускі турмах! Вечная ім памяць!