Чацвер 21 лістапада – свята Увядзення Дзевы Марыі ў Іерусалімскі храм. У храм будынак уваходзіць Тая…

Чацвер 21 лістапада – свята Увядзення Дзевы Марыі ў Іерусалімскі храм. У храм будынак уваходзіць Тая, Хто сама стане Храмам Божым. Гэтае свята нагадвае і пра нашае вызначэнне – стаць храмамі Духа Святога!

Заўтра а 18й гадзіне мы будзем служыць Вячэрнюю Літургію на гонар свята. Прыняўшы Пачэсныя Цела і Кроў Хрыста мы можам перажыць гэтую таямніцу, калі нашая чалавечая прырода прымае Бога.

Чакаем Вас, шаноўныя браты і сёстры, а 18й гадзіне па адрасу: Bokšto, 4.