Нетворкінг для беларусак «Адаптацыя пасля пераезду» AXIA center – цэнтр ментальнага здароўя і падтрымкі жанчын у эміграцыі – запрашае беларусак на сустрэчу-знаёмства. Што вас чакае:прэзентацыя праэкта (даведаецеся, як можна далучыцца да AXIA center);абмеркаванне асабістых гісторый пра адаптацыю ў новай краіне (вы зможаце падзяліцца сваімі пачуццямі і перажываннямі ў давернай атмасферы, атрымаць адказы на хвалюючыя пытанні);падтрымка […]
Беларусы ў Сакартвэлла
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Добры дзень, сябры!На гэтым тыдні ў нашым раскладзе: Панядзелак 5.09 19:00Група падтрымкі для актыві…
Добры дзень, сябры!На гэтым тыдні ў нашым раскладзе: Панядзелак 5.09 19:00Група падтрымкі для актывіст_акЗапіс у @ashoyoutz Аўторак 6.09 19:00Новыя гульні ад Настолкі БэндЗапіс у @cosmonasta Нагадваем, што ў памяшканні Кропкі забараняецца знаходзіцца з жывёламі без узгаднення з адміністратар_кай і іншымі наведвальні_цамі прасторы.
Гуляем і КропкаЗбіраемся на пляцоўцы, дзе:-Усе свае-Утульны дворык-Некалькі сталоў на розныя гульні-…
Гуляем і Кропка Збіраемся на пляцоўцы, дзе:-Усе свае-Утульны дворык-Некалькі сталоў на розныя гульні-Everdell + усе гiты Пройдзем пачатае, вызначымся, чыя партыя круцейшая, і файна збавім першы восеньскі аўторак Калі: 06.09 а 19:00 Месца: 500м ад Liberty Square, дакладны адрас дашлем у асабістыя пасля рэгістрацыі ў апытанцы Уваход ВОЛЬНЫ! Хадзі і перамагай, да сустрэчы
У Тбілісі беларусы адчынілі керамічную студыю KALIADA.Каманда КРОПКІ схадзіла на разведку і зрабіла …
У Тбілісі беларусы адчынілі керамічную студыю KALIADA. Каманда КРОПКІ схадзіла на разведку і зрабіла вось такія вырабы.Паглядзіце як прыгожа Студыя KALIADA адначасова можа прыняць да 10 чалавек, таксама можна ўзяць з сабой дзетак. Майстар-клас доўжыцца 1,5 гадзіны, але вырабы пасля павінны прайсці дадатковую апрацоўку і праз паўтары тыдні іх можна будзе забраць. Дзякуй камандзе керамічнай […]
Нетворкінг спецыялістак дапамагаючых прафесійЗаўтра ў чацвер, 1 верасня, пройдзе сустрэча для псіхал…
Нетворкінг спецыялістак дапамагаючых прафесій Заўтра ў чацвер, 1 верасня, пройдзе сустрэча для псіхалагінь, коучай, юрыстак, арт-тэрапеўтак і спецыялістак дапамагаючых прафесій. Арганізатарка: Яніна, заснавальніца AXIA center – цэнтра ментальнага здароўя і падтрымкі жанчын у эміграцыі. На сустрэчы вы даведаецеся пра:– праект AXIA-center;– варыянты супрацоўніцтва з ім;– важнасць сацыяльных праектаў у падтрымку жанчын. Каму будзе карысная гэтая […]
Літаратурны клюб запрашае на трэцюю сустрэчу!Арганізатар_кі прапаноўваюць засяродзіць увагу на перак…
Літаратурны клюб запрашае на трэцюю сустрэчу!Арганізатар_кі прапаноўваюць засяродзіць увагу на перакладах замежнай літаратуры, а дакладна на творах Эдгара Алана По – амэрыканскага аўтара, вынаходніка дэтэктыўнай навэлы (detective story) і заснавальніка жанру жахаў (horror). Плян сустрэчы:1. Знаёмства з біяграфіяй пісьменьніка.2. Абмеркаванне твораў «Авальны партрэт», «Анабэль Лі» «Улялюм» (усе тры чытаюцца за гадзіну).3. Размова пра беларускіх перакладчы_ц […]
КРОПКА прыняла ўдзел у Пляцоўцы сацыяльнай актыўнасціУ суботу 26 жніўня прайшла ярмарка беларускіх і…
КРОПКА прыняла ўдзел у Пляцоўцы сацыяльнай актыўнасці У суботу 26 жніўня прайшла ярмарка беларускіх ініцыятыў – Пляцоўка сацыяльнай актыўнасці. Каманда КРОПКІ таксама прадстаўляла там сваю пляцоўку. Мы распавядалі гасцям пра дзейнасць КРОПКІ, прапаноўвалі прайсці квіз пра скразныя каштоўнасці нашай прасторы (амаль 30 чалавек паўдзельнічалі). Актыўным гасцям мы падаравалі кніжную закладку, на якой яны маглі напісаць […]
Псіхалагічная група падтрымкі «Як аблегчыць адаптацыю ў эміграцыі»Калі вы пераехалі ў Грузію і адчув…
Псіхалагічная група падтрымкі «Як аблегчыць адаптацыю ў эміграцыі» Калі вы пераехалі ў Грузію і адчуваеце дыскамфорт, напружанне, трывогу, шукаеце новыя сэнсы і апоры – прыходзьце пагаварыць пра гэта ў давернай бяспечнай прасторы. У групе будуць казаць пра пачуцці, звязаныя з пераездам, пра тое, што дапамагае, а што замінае адаптацыі. Група падтрымкі – гэта месца, дзе:• […]
Хочаце пазнаёміцца з камандай Кропкі ў нефармальных абставінах?27 жніўня з 13:00 да 16:00 Кропка ўдз…
Хочаце пазнаёміцца з камандай Кропкі ў нефармальных абставінах? 27 жніўня з 13:00 да 16:00 Кропка ўдзельнічае ў Пляцоўцы сацыяльнай актыўнасці! І мы запрашаем усіх завітаць у Сад Ружаў побач з м. Марджанішвілі, каб пазнаёміцца з намі бліжэй. Наша каманда рыхтуе файныя актыўнасці для вас: Скрыня Рэчаў Вы можаце прынесці рэчы, якімі вы больш не карыстаецеся […]
На гэтым тыдні Кропка працуе ў скарочаным рэжыме: чацвер, пятніца і субота – ВЫХОДНЫЯ.Сёння запрашае…
На гэтым тыдні Кропка працуе ў скарочаным рэжыме: чацвер, пятніца і субота – ВЫХОДНЫЯ. Сёння запрашаем далучыцца да групы падтрымкі актывіст_ак, якія з’ехалі/рэлацыраваліся. Пачатак а 19:00, запіс да @ashoyoutz А ў суботу 27 жніўня з 13:00 да 16:00 каманда Кропкі будзе ўдзельнічаць на Пляцоўцы сацыяльнай актыўнасці ў Ружовым Садзе – будзем танчыць пад Papa Bo, […]